Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Гарадзец.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 31 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грушаўскага сельсавета, вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец перададзены ў склад Аніскавіцкага сельсавета, вёска Кустовічы — у склад Астроміцкага сельсавета, вёска Нятрэба — у склад Залескага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. У 1962 годзе ў склад сельсавета перададзены вёскі Кустовічы і Пясочнае з Астроміцкага сельсавета і вёска Нятрэба з Залескага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Аніскавіцкага сельсавета вернуты вёскі Вялікі Рудзец і Малы РудзецРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. У 1970 годзе скасавана вёска Варатынічы (злілася з вёскай Акцябр)Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аніскавіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы). 29 мая 2018 года скасавана вёска ДобраеРешение Кобринского районного Совета депутатов от 29 мая 2018 г. № 11 Об упразднении сельского населенного пункта Кобринского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 3330 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,8 % — беларусы, 4,6 % — украінцы, 3,5 % — рускія, 1,0 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 3095 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе