Уладар Пярсцёнкаў — Бітва за Серадзем’е — камп’ютарная гульня 2004 года, фірмы EA games, паводле знакамітага фільма Пітэра Джэксана Уладар Пярсцёнкаў.

Названая ад словаў пад канец другога фільма: «Бітва за Хельмаву Падзь закончылася… Цяпер настаў час бітвы за Серадзем'е!»

Жанр Жанр «Бітвы за Серадзем’е» — стратэгія ў рэальным часе (RTS).

Сцэнарый Сцэнарый той жа, што і ў фільме, аднак дабаўлена болей бітваў і заданняў. Таксама ўлічваецца варыянт іншага развіцця падзей, у выпадку перамогі зла.

Бітва Гэта адзін з модаў гульні, у якім гулец выбірае, за каго гуляць з чатырох фракцый (Гондар, Рохан, Ізенгард, Мордар), супраць каго, на якой карце (мясцовасці), якога колеру ён будзе і г.д. Таксама прысутнічае магчымасць выпадковага выбару кожнага з параметраў.

Кампанія Ёсць дзве кампаніі: дабра і зла.

Кампанія дабра Пачынаецца з бітвы ў Морыі — копях Гномаў, дзе Брацтва Пярсцёнка павінна прайсці праз шахты. Далей бітвы вядуцца за Рохан, да бітвы ў Хельмавай Падзі, далей за Гондар, да канца гульні пры Чорных варотах.

Кампанія зла Пачынаецца за Ізенгард, дзе трэба вырубаць лес, будаваць лесапілкі, працягваецца да бітвы ў Хельмавай Падзі, і далей бітва ідзе за Мордар і Харадрымаў, заканчваецца бітвай у Мінас Тырыце.

Катэгорыя:Відэагульні 2004 года Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Стратэгіі ў рэальным часе Battle for Middle-Earth, The Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні Electronic Arts