Ян Вышковіч (Вішковіч) (; каля 1603, Мазовія — 26 чэрвеня 1649, Вільня) — езуіцкі святар і педагог.
Біяграфія
Пасля сканчэння курса паэтыкі ў езуіцкіх школах 29 жніўня 1621 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Вытрымаўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1621—1623), у Полацку праходзіў навучанне ў настаўніцкай семінарыі езуітаў пад кіраўніцтвам Валенція Кёльнскага (1623—1625). Вывучаў філасофію (1625—1628) і тэалогію (1631—1635) у Віленскай акадэміі. У Вільні быў высвечаны на ксяндзаKrólikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 163..
У 1628 г. пачаў педагагічную кар’еру як выкладчык паэтыкі і рыторыкі, у тым ліку працаваў у Полацкім езуіцкім калегіуме (1628—1630). З 1638 па 1641 гг. — прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі (Полацк). У апошнія гады жыцця узначальваў Аршанскі езуіцкі калегіум (1641—1646), а потым служыў сакратаром правінцыяла Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1646—1649)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Педагогі Беларусі