Увэр-Хангайскі аймак, таксама Увэрхангай () — аймак у цэнтральнай Манголіі.
Агульныя звесткі Увэрхангай быў утвораны ў 1931 годзе. Плошча аймака складае 62 895 км². Колькасць насельніцтва —100 444 чалавек (на канец 2010 года). Адміністрацыйны цэнтр — горад Арвайхээр. Аймака падзяляецца на 19 самонаў.
Геаграфія Увэрхангай знаходзіцца ў цэнтральнай Манголіі. На захадзе ад яго размешчаны Баян-Хангорскі аймак, на поўначы — аймакі Архангай і Булган, на ўсходзе — Цэнтральны і Сярэднегабійскі, на поўдні і паўднёвым усходзе — Паўднёва-Габійскі аймакі. На поўначы і паўночным захадзе аймака ляжаць Хангайскія горы. Тут, на поўначы, знаходзяцца таксама самыя старыя будысцкія манастыры Манголіі — Эрдэні-Дзу і Шанх. На поўдзень ад Ганс распасціраецца стэпавая раўніна, на крайнім поўдні — адгор’і Гобі-Алтайскага хрыбта.
Эканоміка На тэрыторыі аймака знаходзіцца вугальнае радовішча Баянтэг, якое было адкрыта ў 1961 годзе. Агульныя запасы складаюць 29 мільёнаў тон, аднак 4 з іх ужо здабыта. Таксама вядзецца разведка радовішчаў золата. Плануецца пабудаваць цеплавую электрастанцыю магутнасцю ў 40 МВт. Увэрхангай мае найбольшую колькасць жывёлы ў Манголіі. У год аймак пастаўляе 82,4 тоны вярблюджай воўны, 77,7 тоны поўсці якаў, 9353,4 тыс. літраў каровінага і 2164,8 тыс. літраў казінага малака. Аймак з’яўляецца адным з найлепшых рэгіёнаў Манголіі па ўзроўні інфраструктуры.
Славутасці Побач з трасай Улан-Батар — Арвайхээр, прыкладна ў 15 км на ўсход ад шашы, побач з населеным пунктам Бурда знаходзіцца геаграфічны цэнтр Манголіі, які адзначаны каменным абеліскам (N46 52 E103 50). Манастыр Эрдэн-Зуў, адзін з самых старажытных манастыроў, які захаваўся да гэтага часу. Ён быў пабудаваны на месцы былой сталіцы Мангольскай імперыі XIII стагоддзя Каракарума (заснаваны Чынгісханам). Музей Хархарум Манастыр Шанх — у 1647 годзе заснаваны як качавы, у 1787 годзе засведчыў сваё становішча паблізу гары Шанх. У 1990 годзе ад манастыра засталося некалькі паўразбураных будынкаў, цяпер ён рэстаўруецца. Хужыр — лячэбны санаторый на вышыні 2660 метраў над узроўнем мора. Вадаспад на прытоку ракі Архон — самы вядомы вадаспад у Манголіі. Наскальныя малюнкі ў мясцовасці Палу (N45 26,651 E 102 09,970, вышыня над узроўнем мора 1697 м). Узрост малюнкаў каля 13 000 гадоў. Каардынаты другой групы малюнкаў N45 25,855 E102 08,434, вышыня над узроўнем мора 1672 м.
Адміністрацыйны падзел + Самоны Увэр-Хангайскага аймакаÖvörkhangai Aimag Sums Statistics, 2009 № Самон Монгольскаяназва Насельніцтва,(2004) Насельніцтва,(2006) Насельніцтва,(2008) 1 Арвайхээр Арвайхээр 22 54624 95425 622 2 Барунбаян-Улан Баруун Баян-Улаан 2 5862 5022 556 3 Бат-Улзый Бат-Өлзий 5 9325 8786 189 4 Баян-Ундэр Баян-Өндөр 3 7344 0774 261 5 Баянгол Баянгол 4 1033 9334 572 6 Богд Богд 5 7085 3955 342 7 Бурд Бүрд 3 1713 2583 135 8 Гучын-Ус Гучин-Ус 2 2902 2792 260 9 Хайрхандулан Хайрхандулаан 3 3883 4623 510 10 Хархорын Хархорин 12 54613 27012 901 11 Хужырт Хужирт 6 7816 7496 649 12 Нарыйнтэл Нарийнтээл 3 7973 7923 736 13 Улзыйт Өлзийт 2 8052 6782 741 14 Сант Сант 3 7063 5403 525 15 Тарагт Тарагт 3 8603 4243 313 16 Тугрэг Төгрөг 2 8392 6912 689 17 Уянга Уянга 10 00310 5109 581 18 Есэнзуйлэ Есөнзүйл 3 5843 4153 422 19 Зунбаян-Улан Зүүнбаян-Улаан 4 2684 3434 436
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Мангольскае Нацыянальнае бюро статыстыкі
Катэгорыя:Аймакі Манголіі