Сні́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Снітава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Магільнаўскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Магільна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 16 лістапада 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Снітава, сельсавет перайменаваны ў Снітаўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Снітаўскага сельсавета 3 населеныя пункты. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарбахскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1368 чалавекНасельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года , з іх 97,4 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 3 населеныя пункты: Варацэвічы, Снітава, Трудавая.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Іванаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе