Сацыялістычная Канстытуцыя КНДР (), Кімірсенска-кімчэнірская канстытуцыя (김일성 - 김정일 헌법, да 2012 года Кімірсенская канстытуцыя, 김일성 헌법) — асноўны закон Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.

Гісторыя Праект канстытуцыі будучай Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі абмяркоўваўся ў Маскве з удзелам І. В. Сталіна, В. М. Молатава і будучага першага пасла СССР у КНДР Ц. Ф. ШтыкаваНобуо Симотомаи. Ким Ир Сен и Кремль: Северная Корея эпохи холодной войны (1945—1961 гг.). — М.: «МГИМО-Университет», 2009. — С. 82—84. — 332 с. — ISBN 978-5-9228-0552-0..

Першая Канстытуцыя была прынята ў КНДР 8 верасня 1948 года. У ёй, у прыватнасці, сталіцай КНДР абвяшчаўся Сеул (фактычна непадкантрольны паўночнакарэйскім уладам)Север — русским, юг — американцам, былі ўсталяваныя асновы дзяржаўнага ладу. У 1954 і 1955 гадах у Канстытуцыю былі ўнесены зменыСоветская историческая энциклопедия, ст. «Конституции социалистических государств».

Дзеючая Канстытуцыя прынята 27 снежня 1972 года Вярхоўным народным сходам КНДР пятага склікання. Змены ў Канстытуцыю ўносіліся 9 красавіка 1992 года, 5 верасня 1998 года, 27 верасня 2009 года, 29 чэрвеня 2016 годаСоциалистическая Конституция Корейской Народно-демократической республики. — Пхеньян: Издательство литературы на иностранных языках, 2017. — ISBN 978-9946-0-1605-4., 11 красавіка і 29 жніўня 2019 года. Апошнія папраўкі ў Канстытуцыю ўносіліся 28 красавіка 2023 года.

Правы КНДР У артыкуле 156 Канстытуцыі прыводзіцца пералік крыніц права. У прыватнасці, да іх аднесеныАнатолий Пронин. Общая характеристика права КНДР.: 1) Канстытуцыя; 2) законы, пастановы і рашэнні Вярхоўнага народнага сходу; 3) загады старшыні нацыянальнай камісіі абароны; 4) рашэнні і дырэктывы нацыянальнай камісіі абароны; 5) дэкрэты, рашэнні і дырэктывы Прэзідыума Вярхоўнага народнага сходу; 6) рашэнні і дырэктывы Кабінета.

Змены 2009 год У верасні 2009 года з’явіліся паведамленні, што КНДР перагледзела сваю Канстытуцыю. У прыватнасці, з яе было выключана згадванне камунізмуВласти КНДР вычеркнули слово «коммунизм» из конституции. Таксама ўпершыню ў Канстытуцыі былі адлюстраваны паўнамоцтвы Кім Чэн Іра як кіраўніка дзяржавы: у артыкул 100 было ўнесена палажэнне аб тым, што «старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны з’яўляецца вышэйшым кіраўніком Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі»В новой конституции КНДР особо выделена роль Ким Чен Ира — Мир — Правда.Ру.

2012 год Папраўка ў канстытуцыю была ўнесена на сесіі Вярхоўнага Народнага Сходу КНДР у красавіку 2012 года.

Змены: Зменена назва Канстытуцыі КНДР з’яўляецца ядзернай дзяржавай.

Структура і змест Прэамбула Частка 1. Палітыка Частка 2. Эканоміка Частка 3. Культура Частка 4. Абарона краіны Частка 5. Асноўныя правы і абавязкі грамадзян Частка 6. Дзяржаўныя органы Раздзел 1. Вярхоўны Народны Сход Раздзел 2. Старшыня Дзяржаўнага Камітэта Абароны Раздзел 3. Дзяржаўны Камітэт Абароны Раздзел 4. Прэзідыум Вярхоўнага Народнага Сходу Раздзел 5. Кабінет міністраў Раздзел 6. Мясцовыя Народныя сходы Раздзел 7. Мясцовыя Народныя камітэты Раздзел 8. Пракуратура і суд Частка 7. Герб, сцяг, гімн і сталіца

У першым раздзеле канстытуцыі КНДР абвяшчалася сацыялістычнай (1-ы артыкул) і рэвалюцыйнай (2-і артыкул) дзяржавай, «якая кіруецца палітыкай самадастатковасці і першаснасцю арміі» (3-і артыкул). Паводле 11-га артыкула, «КНДР мае ажыццяўляць усю дзейнасць пад кіраўніцтвам Працоўнай партыі Карэі». У 17-м артыкуле згадвалася, што «Дзяржава мае імкнуцца да адзінства з народамі ўсяго свету, якія абараняюць сваю незалежнасць».

У 2-м раздзеле абвяшчалася, што «ў КНДР сродкі вытворчасці належаць дзяржаве і грамадскім, кааператыўным арганізацыям» (20-ы артыкул). Паводле 21-га артыкула, «Усе прыродныя багацці, чыгункі, службы паветраных перавозак, пошта і ўстановы сувязі, як і асноўныя заводы і прадпрыемствы, парты і банкі краіны належаць выключна дзяржаве. Дзяржава мае бараніць і развіваць на пераважнай аснове дзяржаўную ўласнасць». Згодна з 30-м артыкулам «Працоўны дзень мае складаць 8 гадзін». Таксама дзяржава забараняе найм ва ўзросце да 16 гадоў (31-ы артыкул). Паводле 34-га артыкула, «Народная гаспадарка КНДР з’яўляецца планавай». 37-ы артыкул прадугледжвае, што «Дзяржава мае заахвочваць установы, прадпрыемствы і арганізацыі краіны ажыццяўляць капітальныя або дамоўныя сумесныя пачынанні з замежнымі карпарацыямі і асобамі, засноўваць і кіраваць прадпрыемствамі розных відаў у спецыяльных эканамічных зонах».

3-і раздзел змяшчаў 45-ы артыкул, паводле якога: «Дзяржава мае развіваць усеагульную абавязковую 12-гадовую адукацыю, што ўключае абавязковую 1-гадовую дашкольную асвету». Паводле 54-га артыкула, «Дзяржава мае абараняць нашу мову ад усіх спроб знішчыць яе і мае развіваць яе ў адпаведнасці з патрэбамі сённяшняга дня». У 4-й раздзеле 59-ы артыкул прадугледжваў, што «Задачай узброеных сіл КНДР ёсць абарона правадыроў рэвалюцыі». 5-ы раздзел абвяшчаў: «Усе грамадзяне, якія дасягнулі 17 гадоў, маюць права выбіраць і быць выбранымі» (артыкул 66). Паводле 83-га артыкула, «Праца з’яўляецца высакародным абавязкам… Грамадзяне маюць ахвотна і сумленна ўдзельнічаць у працы».

Паводле 7-га раздзела, апошні 172-і артыкул Сацыялістычнай Канстытуцыі вызначаў Пхеньян у якасці сталіцы замест Сеула, як гэта было ў папярэдняй Канстытуцыі 1948 года.

6-ы раздзел Сацыялістычнай Канстытуцыі КНДР падзяляўся на 8 частак: Вярхоўны народны сход (артыкулы 87—99); Старшыня Дзяржаўнага савета (артыкулы 100—105); Дзяржаўны савет (артыкулы 106—111); Прэзідыум Вярхоўнага народнага сходу (артыкулы 112—122); Кабінет міністраў (артыкулы 123—136); Мясцовыя Народныя сходы (артыкулы 137—144); Мясцовыя Народныя камітэты (артыкулы 145—152); Пракуратура і суд (артыкулы 153—168).

Паводле 1-й часткі, Вярхоўны народны сход (ВНС) ажыццяўляе заканадаўчую ўладу і выбіраецца на 5 гадоў. Прызыдыум ВНС пераймае ўладу паміж пасяджэннямі ВНС. Паводле 91-га артыкула, Вярхоўны народны сход мае паўнамоцтвы выбіраць старшыню Дзяржаўнага савета, прэм’ера Кабінэта міністраў, склад свайго Прэзідыума, галоўнага пракурора і старшыню Вярхоўнага суда.

Паводле 2-й часткі, старшыня Дзяржаўнага савета з’яўляецца найвышэйшым кіраўніком КНДР (артыкул 100) і яе арміі (артыкул 102). Ён мае паўнамоцтвы прызначаць кіраўнікоў у галіне абароны, зацвярджаць міжнародныя дамовы, абвяшчаць надзвычайнае становішча і гэтак далей (артыкул 103). Згодна з 3-й часткай Дзяржаўны савет назірае за выкананнем загадаў свайго старшыні (артыкул 109).

4-я частка надзяляе Прэзідыум ВНС паўнамоцтвамі зацвярджаць Дзяржаўны план развіцця народнай гаспадаркі, тлумачыць канстытуцыю і законы, праводзіць выбары, ствараць і скасоўваць ведамствы Кабінэта міністраў, прызначаць і адклікаць паслоў, змяняць адміністрацыйны падзел краіны (артыкул 116). Прэзідыум можа склікаць пасяджэнне свайго Пастаяннага камітэта ў складзе старшыні, намеснікаў і сакратара. Паводле 5-й часткі Кабінэт міністраў ажыццяўляе выканаўчую ўладу і мае паўнамоцтвы складаць накід Дзяржаўнага плану развіцця народнай гаспадаркі.

Спасылкі Конституция Корейской Народно-Демократической Республики (на русском, редакция 1992 года) Конституция в редакции перед поправками 1998 года Chin Gil Sang Обзор поправок 1998 года Конституция Корейской Народно-Демократической Республики Конституция Корейской Народно-Демократической Республики (с изменениями 2009 года)

Катэгорыя:Паўночная Карэя Катэгорыя:Канстытуцыі паводле краін