Тамаш Нарэвіч (; 21 снежня 1692, Жамойць — 10 лістапада 1757, ПінскGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — езуіцкі святар і педагог.
Пасля заканчэння езуіцкай гімназіі 15 жніўня 1709 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1709—1711), па кіраўніцтвам Якуба Калакоўскага на працягу года (1711—1712) авалодваў педагагічным майстэрствам у настаўніцкай семінарыі, што працавала пры Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. Потым выкладаў у езуіцкіх школах, у тым ліку ў Вільні (1713—1714). У 1714—1717 гг. вывучаў філасофію і тэалогію (1719—1721) ў Віленскай акадэміі. Скончыў курс тэалогіі ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме (1721—1723). У 1722 г. быў высвечаны на ксяндза. Прафесар рыторыкі для экстэрнаў у Варшаве (1723—1724) і для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі ў Слуцку (1724—1727). У 1727 г. Віленская акадэмія надала яму ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступеніKrólikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 113..
Прафесар філасофіі у Віленскай акадэміі (1727—1730), прэфект школ у Полацку (1730—1733), інструктар ІІІ прабацыі ў Нясвіжы (1733—1734), прафесар тэалогіі для семінарыстаў-езуітаў у Пінску (1734—1737). Доктар тэалогіі (Віленская акадэмія, 1737). Прафесар тэалогіі і кананічнага права ў Віленскай акадэміі (1737—1738), Полацкім езуіцкім калегіуме (1738—1739) і Пінскім езуіцкім калегіуме (1739—1757).
Пасля сябе пакінуў рукапісныя лекцыі па рыторыцы, якія ў 1724—1725 гг. чытаў у настаўніцкай семінарыі ў Слуцку. Яны змяшчаюць паэтычныя творы, загадкі і рэбусы. Захоўваюцца ў Архіве Таварыства Ісуса ў Кракаве.
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума