Міхал Комар (; каля 1620, Беларусь — 13 кастрычніка 1675, ОршаGrzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996.) — езуіцкі святар і педагог.
Біяграфія Паходзіў з беларускай шляхецкай сям’і, сын Юрыя. Скончыўшы езуіцкія школы, 11 лістапада 1642 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Пасля навіцыяту вывучаў філасофію ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1644—1647). Наступныя некалькі гадоў выкладаў у сярэдніх школах, у тым ліку ў Пінску і Оршы. Скончыў курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі (1651—1655). У сталіцы быў высвечаны на ксяндзаKrólikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 80..
Акрамя працы ў езуцікіх школах узначальваў Аршанскі езуіцкі калегіум як суперыёр (1662—1664) і рэктар (1664—1667). Адрамантаваў у Оршы касцёл езуітаў і будынкі калегіума, моцна пашкоджаныя маскоўскімі войскамі пад час вайны 1654—1667 гг., а ў 1664 г. зноў адчыніў школы. У далейшым вёў місіянерскую дзейнасць ў беларускіх вёсках, а ў 1670—1671 гг. у якасці капелана пасольства ВКЛ ездзіў у Маскву. У 1672—1673 гг. — прафесар грэчаскай мовы для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім калегіуме.
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума