Бяро́завіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бярозавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Паршавіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Паршавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 30 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета, вёска Паршавічы, перайменаваны ў БярозавічыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. 1 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў БярозавіцкіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1597 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,0 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1281 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе