Старосты
Гануль (1382–1387) Андрэй Гаштольд (1387) Падчас вайны 1390–1392 ў годнасці віленскага старосты згадваюцца Клемент, Мікалай Маскажэўскі ды Яська з Алясніцы. У 1393 як віленскі староста аднойчы згаданы Міхал Мінігайла. У. Сямковіч лічыў, што гэта можа быць памылкаю, бо і перад, і пасля гэтай даты Мінігайла трымаў урад старосты ашмянскага. Войцех Манівід (1396–1413)
Ваяводы
У 1413 пасада старосты віленскага была зробленая ваяводскаю, і апошні староста, Войцех Манівід, стаў такім чынам першым ваяводам. Пасада віленскага ваяводы была адной з найзначнейшых у дзяржаве, і займалі яе звычайна прадстаўнікі найбольш уплывовых арыстакратычных родаў ВКЛ.
Войцех Манівід (1413–1424) Юрый Гедыгольд (1425–1432) Ян Даўгірд (1433–1443) Івашка Гаштольд (1443–1458) Івашка Манівідавіч (1458) Міхал Кезгайлавіч (1458–1476) Алехна Судзімонтавіч (1477–1491) Мікалай Радзівіл Стары (1492–1509) Мікалай Мікалаевіч Радзівіл (1510–1521) Альберт Гаштольд (1522–1539) Ян Юр’евіч Глябовіч (1542—1549) Мікалай Радзівіл Чорны (1551—1565) Мікалай Радзівіл Руды (1566—1584) Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун (1584—1603) Мікалай Радзівіл Сіротка (1604—1616) Ян Караль Хадкевіч (1616—1621) Леў Сапега (1623—1633) Крыштаф Радзівіл (1633—1640) Януш Тышкевіч (1640—1642) Крыштаф Хадкевіч (1642—1652) Януш Радзівіл (1653—1655) Павел Ян Сапега (1656—1665) Міхал Казімір Радзівіл (1666—1668) Юры Глябовіч (1668—1669) Міхал Казімір Пац (1669—1682) Казімір Ян Сапега (1682—1703, 1705—1720) Януш Антоні Вішнявецкі (1704) Людвік Канстанцін Пацей (1722—1730) Казімір Дамінік Агінскі (1730—1733) Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (1744—1762) Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку" (1762—1764 і 1768—1790) Міхал Казімір Агінскі (1764—1768) Міхал Геранім Радзівіл (1790—1795)