Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Залессе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Закросніцкі сельсавет у складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Закросніца. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Залескі, цэнтр перанесены ў вёску ЗалессеУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета перададзена вёска НятрэбаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938)., якая ў 1962 годзе вернута ў склад Гарадзецкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Залескага сельсавета 11 населеных пунктаў. 21 ліпеня 1980 года ў склад Астроміцкага сельсавета перададзены вёскі Прылукі Вялікія і КалубеліРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1979 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 85,9 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 5,5 % — украінцы, 0,8 % — палякі; паводле перапісу 2019 года — 1805 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе