Мікалай Васілевіч Шкут (—) — вучоны ў галіне інфарматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1972), дацэнт (1990).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сялявічы (зараз у Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1959 годзе. Працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР — загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара. З 1998 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па аўтаматызацыі праграмавання і праграмным забеспячэнні ЭВМ. Выканаў параўнальны аналіз моў праграмавання і распрацаваў шэраг транслятараў з алгарытмічных моў тыпу Алгол.

Сярод апублікаванага: АЛГАМС ДОС ЕС ЭВМ — Мн., 1977. (у сааўтарстве); Трансляция АЛГОЛ-программы в параллельные программы // Кибернетика, 1995. — № 3. (разам з А. М. Калеснікам)

Узнагароды і прэміі Прэмія Ленінскага камсамола (1970) Дзяржаўная прэмія БССР 1982 г.

Літаратура — С. 435.

Спасылкі Барановичи — История в фотографиях

Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР