Мікалай Мартынавіч (Нахім Мендэлевіч) Мандэльштам ( — ) — беларускі і расійскі акушэр-гінеколаг, вучоны-медык, заснавальнік і дырэктар Магілёўскай цэнтральнай павівальнай і фельчарскай школМандельштам, Николай Мартынович (врач ; 1826—1882) .

Біяграфія

Нарадзіўся ў Коўне. У 1826 годзе скончыў медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Магілёўскай губерніЖизнь и деятельность Н. М. Мандельштама // К. Ш. Кугель // Материалы 10-й Республиканской конференции по истории медицины и здравоохранения Минск, 23 сентября 2004 г. ― Минск, 2004. — С. 84—85..

Прынамсі з 1863 года штатны ардынатар пры падведамных Прыказу Магілёўскіх богаўгодных установахПамятная книжка Могилёвской губернии на 1863 год. С. 75 .

З 1863 года займаў пасаду сакратара, а пазней і прэзідэнта Таварыства ўрачоў Магілёўскай губерні.

З 15 студзеня 1864 года займаў пасаду акушэра пры магілёўскім губернскім праўленніПамятная книжка Могилёвской губернии на 1866 год. С. 52 .

З 11 студзеня 1870 года заняў пасаду памочніка ўрачэбнага інспектара там жаПамятная книжка Могилёвской губернии на 1870 год. С. 9 .

З 19 чэрвеня 1874 адначасова з пасадай памочніка ўрачэбнага інспектара ўзначаліў заснаваную ім самім Цэнтральную фельчарскую школу ў Магілёве.

Сям’я

Быў жанаты з Верай Восіпаўнай Іофе.

Мелі чатырох сыноў і дачку:

(1872—1947) — савецкі партыйны дзеяч, гісторык, рэвалюцыянер Аляксей (1881—?) — урач. Яго сын — Леў Аляксеевіч Мандэльштам, прафесар . Мікалай (1879—1929), рэвалюцыянер і партыйны дзеяч, загадчык аргаддзела Баўманскага райкама РКП(б) Масквы (1922), загадчык аддзела агітацыі і прапаганды Маскоўскага камітэта ВКП(б) (1926—1928), адзін з арганізатараў Галоўэлектра.  — юрыст, дыпламат, спецыяліст у галіне міжнароднага права. Яўгенія — урач, у гады Грамадзянскай вайны служыла ў белых войсках Паўночнага фронту (да 25 жніўня 1919 г. пры штабе Галоўнакамандуючага войскамі Паўночнай вобласці), затым праз Нарвегію эмігравала ў Францыю.

Пляменнік М. Мандэльштама, Леапольд Эмільевіч Мандэльштам (, 1839—1913) — рыжскі ўрач-афтальмолаг і вучоны-медык.

Літаратура

Мандельштам Николай Мартынович [Нахим Менделевич], акушер : список трудов и лит. о нём / сост. А. А. Кузнецов ; ГПБ им. М. Е. Салтыкова-Щедрина, Справ.-библиогр. отдел. - Л., 1971. - 2 с. - 9 зап. - рус. Жизнь и деятельность Н. М. Мандельштама // К. Ш. Кугель // Материалы 10-й Республиканской конференции по истории медицины и здравоохранения Минск, 23 сентября 2004 г. ― Минск, 2004. — С. 84—85.

Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Постаці расійскага акушэрства Катэгорыя:Педагогі Беларусі