Васіль Міхайлавіч Васкабо́йнікаў ( — ) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1967), прафесар (1968).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Лэбэдын, Сумская акруга, Украінская ССР (зараз горад у Украіны). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948 годзе скончыў Харкаўскі зоаветэрынарны інстытут і навучаўся ў аспірантуры пры ім. У 1951 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У сакавіку — верасні 1955 г. дацэнт курса аператыўнай хірургіі ў Смаленскім зоаветэрынарным інстытуцеКафедра акушерства, гинекологии и биотехнологии размножения животных имени Я. Г. Губаревича // Афіцыйны сайт ВДАВМ. З верасня 1955 г. у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, са снежня 1963 па чэрвень 1973 г. на пасадзе прарэктара па навуковай рабоце. У 1966 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара ветэрынарных навук, у 1968 годзе зацверджаны ў навуковым званні прафесара. У 1971—1991 гг. загадчык кафедры акушэрства, гінекалогіі і біятэхналогіі размнажэння жывёл імя Я. Р. Губарэвіча.

Памёр В. М. Васкабойнікаў 5 мая 1997 г. Пахаваны ў Віцебску.

Навуковая і грамадская дзейнасць В. М. Васкабойнікаву належаць навуковыя працы па барацьбе з ялавасцю і бясплоднасцю кароў, укараненню ў жывёлагадоўлі штучнага асемянення. Займаўся распрацоўкай метадаў дыягностыкі і лячэння гінекалагічных захворванняў сельскагаспадарчых жывёл, даследаваннямі фізіялогіі і паталогіі родаў. Аўтар 132 навуковых прац і 2 манаграфій.

Сярод апублікаванага: Материалы по изучению физиологии и патологии сократительной способности матки, как обоснование к применению рациональных методов лечения коров при некоторых гинекологических заболеваниях: автореферат диссертации на … доктора ветеринарных наук / В. М. Воскобойников. — Витебск, 1966. Борьба с яловостью коров — Мн., 1976. (разам з К. Д. Валюшкіным і А. С. Церашэнкавым) Маститы коров. — Мн., 1981.

Вучоны з’яўляўся членам Віцебскага абласнога таварыства «Веды». За актыўны ўдзел у ВДНГ СССР атрымаў 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі, граматы і дыпломы. Супрацоўнічаў з вучонымі Балгарыі і Чэхаславакіі.

Літаратура  — С. 31.

Спасылкі Кафедра акушерства, гинекологии и биотехнологии размножения животных имени Я. Г. Губаревича // Афіцыйны сайт УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»

Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны