Гарнастаі — вялікалітоўскі шляхецкі род, прадстаўнікі якога трымалі высокія дзяржаўныя ўрады Княства, мелі вялікія землеўладанні на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
Першапачаткова карысталіся ўласным гербам, які нагадваў герб «Вага» з адменай (шалі, над каромыслам якіх — лілея). З 1554 г. паводле прывілея Жыгімонта Аўгуста атрымалі герб «Гіпацэнтаўр».
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду Раман Івашкавіч (?-1487?), першы вядомы з роду Гарнастаяў, намеснік пуціўльскі (1476-82), оўруцкі (1486). Астафій Гарнастай (1460—1503), сын Рамана, ключнік кіеўскі (1486), намеснік оўруцкі (1487—1493), загінуў у бітве з татарамі. Іван Гарнастай (?-1558) Анікей Гарнастай (?-1565) Гермаген Гарнастай (?-1553), сын Івана Гаўрыла (Габрыэль) Гарнастай (1515?-1588), сын Івана Іван Іванавіч Гарнастай (1520?-1566), сын Івана Геранім Гарнастай (1540?-1600), сын Гаурылы Самуэль Гарнастай (?-1618), сын Гераніма Міхаіл Гарнастай (?-1637), сын Самуэля
Радавод
Літаратура Poczet rodów w Wielkiém Księstwie Litewskiém w XV i XVI wieku / ułożył i wyd. Adam Boniecki. — Warszawa, 1887.