Міха́лішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Міхалішкі.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гозскага сельсавета (18 населеных пунктаў: Авены, Вада, Валейкуны, Гоза, Загазь, Зялёнка, Кудра, Лучка, Масляны, Мацкелы, Мельнікі, Навадрожкі, Нарэйшышкі, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі 1, Сасанішкі 2, Шульнікі)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. 11 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 26 населеных пунктаў (Альхоўка, Бабарыха, Баравыя, Бялькішкі, Галыніха, Голы Бор, Дубнікі, Завідзіненты, Залуцкоўшчызна, Крываносы, Купшчызна I, Купшчызна II, Малая Недрашля, Недрашля I, Недрашля II, Радзюшы-Тушча, Радзюшы I, Радзюшы II, Ройсцішкі, Руднішкі, Сіні Ручай, Страча-Мацееўшчызна, Стрыпялішкі, Супраненты, Хацілкі і Чорны Бор), якія да 31 жніўня 1959 года знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Свірскага пассавета Свірскага раёнаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Смаргонскага раёна. 26 чэрвеня 1965 года ў склад Падольскага сельсавета перададзены 28 населеных пунктаў (Асінкішкі, Бабічы, Бажыно, Барынова, Вялікае Туроўе, Глінішча, Дваржышча, Дрывасекі, Жукойні, Кайміна Горная, Кайміна Дольная, Кляцішча, Ласі, Малое Туроўе, Мінары, Навасада, Падліп’е, Петрышкі, Пільвіны, Пінікла, Рудаўка, Сароча, Сідарышкі, Судзішкі, Тумкі, Чырвонка, Якавішкі і Ясень)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. 27 студзеня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Авены, Валейкуны, Газа, Загазь, Мацкелы, Мельнікі, Місляны, Побалі, Рудзішкі, Шульнікі, хутары Вада, Зялёнка, Кудра, Навадрожкі і Сасанішкі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутар КудраРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. 17 лістапада 1986 года ў склад Варнянскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Авены, Валейкуны, Газа, Загазь, Мацкелы, Мельнікі, Мясляны, Побалі, Рудзішкі, Шульнікі, хутары Бабраўнікі, Вада, Зялёнка, Навадрожкі і Сасанішкі), а ў склад сельсавета з Падольскага сельсавета перададзены 23 населеныя пункты (вёскі Бабічы, Вялікае Туроўе, Жукойні, Кайміна Горная, Кайміна Дольная, Ласі, Малое Туроўе, Навасада, Пільвіны, Сароча, Тумкі, хутары Асінкішкі, Бажыно, Барынова, Глінішча, Дваржышча, Мельніца Сарочча, Мінары I, Мінары II, Мінары III, Падліп’е, Сідарышкі, Смалзавод Сарочча), скасаваны хутары Гродзі, Лучка, Нарэйшышкі і Сіні РучайРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Варнянскага сельсавета вернута вёска Побалі, у склад Спондаўскага сельсавета перададзена вёска Кайміна ГорнаяРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).. У 2005 годзе скасаваны хутар Залуцкоўшчына, у 2007 годзе — хутар Стрыпялішкі, 11 лістапада 2011 года — хутар НедрашляРешение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района .

26 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спондаўскага сельсавета (56 населеных пунктаў: вёскі Александрыя, Асташышкі, Будраны, Вераб’і, Вялікае Сяло, Вялікая Страча, Вялікія Стаўпяняты, Гінкішкі, Горшавічы, Гудалі, Гурнікі, Ёдзі, Жукойні Жалядскія, Казаноўшчына, Кайміна Горная, Кісялі, Клюшчаны, Косцевічы, Лакцяны, Лысая Гара, Малая Страча, Малыя Стаўпяняты, Масцяны, Падкасцёлак, Папялішча, Пашкуны, Пілімы, Пятрашышкі, Рудня, Салаўі, Селевічы, Сенюці, Спонды, Страчанка, Сухарышкі, Талаі, Трашчаны, Яцкуны, хутары Акартэлі, Барок, Барэйшыха, Будышкі, Галубіна, Глінішча, Глушыца 2, Дамброва, Загалодна, Знахары, Кавалеўшчына, Качаржышкі, Кіркішкі, Лядцы, Ніўе, Пагулянка, Шаркаўшчына, Янова)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .

29 снежня 2014 года хутар Глінішча, які быў перададзены са Спондаўскага сельсавета, быў перайменаваны ў Глінішча СтрачанскаеРешение Островецкого районного Совета депутатов от 29 декабря 2014 г. № 27 О переименовании сельского населенного пункта Островецкого района Гродненской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (46 населеных пунктаў) — 2190 чалавек, з іх 91,2 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 3,3 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (101 населены пункт) — 2716 чалавек.

На 1 лістапада 2017 года насельніцтва складала 2923 чалавекіМИХАЛИШКОВСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смаргонскага раёна