Іларыён Рыгоравіч Галу́за ( — ) — вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1943), акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1946).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Даргейкі Сенненскага павета Магілёўскай губерні (Расійская імперыя). У 1925 годзе скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут. З 1937 г. у Інстытуце заалогіі Акадэміі навук Казахскай ССР, у 1951—1967 гг. яго дырэктар. У 1946—1951 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук Казахскай ССР.

Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць працы па вывучэнню фаўны і экалогіі кляшчоў — пераносчыкаў узбуджальнікаў кровапаразітарных хвароб жывёл і чалавека і распрацоўцы метадаў барацьбы з імі. Выявіў прыродныя асяродкі лептаспірозаў і бруцэлёзу, прыродную ачаговасць таксаплазмозу, даказаў магчымасць перадачы ўзбуджальніка бруцэлёзу праз іксодавых кляшчоў. Займаўся развіццём асноў вучэння акадэміка Я. Н. Паўлоўскага.

Сярод апублікаванага: Кровососущие клещи Казахстана. В 5-ти томах. — Алма-Ата, 1946—1953. Токсоплазмоз животных. — Алма-Ата, 1965. Диагностика токсоплазмоза. — Алма-Ата, 1971. Жизненный цикл токсоплазм. — Алма-Ата, 1974.

Узнагароды і прэміі Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Сталінская прэмія 1951 г. Залаты медаль імя акадэміка Я. Н. Паўлоўскага Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Казахскай ССР медалі

Літаратура  — С. 473 Галуза Іларыён Рыгоравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 539.

Спасылкі Прыдзвінскі край — Выдатныя і знакамітыя людзі — Галуза І. Р. // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. М. Леніна» Галузо Илларион Григорьевич // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Паразітолагі Катэгорыя:Постаці Казахстана Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сенненскім раёне