Мікалай Мікітавіч Літвіненка (1913—1943) — чырвонаармеец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія Мікалай Літвіненка нарадзіўся ў 1913 года ў вёсцы Піленкова (цяпер — пасёлак Цандрыпш ў Абхазіі). Пасля заканчэння пяці класаў школы працаваў вадзіцелем. У 1943 годзе быў прызваны на ваенную службу. Са жніўня таго ж года — на фронце, быў стралком 744-га стралковага палка 149-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
У ноч з 15 на 16 кастрычніка 1943 года Літвіненка з групай байцоў пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. Яго дзеянні спрыялі паспяховай пераправе ўсяго палка. 17 кастрычніка 1943 года Літвіненка загінуў у баі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Мікалай Літвіненка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Абхазіі