Даніла Аляксандравіч Ма́ркаў (; — ) — вучоны, неўрапатолаг і фізіятэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931), акадэмік Акадэміі навук БССР (1940), заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Расказава Тамбоўскай губерні (сучасны горад, адміністрацыйны цэнтр Расказаўскага раёна Расіі). У 1919 годзе скончыў медыцынскі факультэт Саратаўскага ўніверсітэта. У 1919—1926 гг. асістэнт клінікі нервовых хвароб гэтага ж факультэта. У 1926—1930 гг. асістэнт клінікі нервовых хвароб, дацэнт, загадчык кафедрай нервовых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1930—1941 гг. на пасадзе дырэктара Дзяржаўнага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, адначасова дацэнт кафедры нервовых хвароб Беларускага медыцынскага інстытута, 1931—1934 гг. — загадчык кафедрай. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гг. урач 1-й бальніцы ў акупіраваным Мінску. Быў арыштаваны за спробу эвакуацыі з дапамогай партызанаў у тыл і вывезены ў Германію, дзе быў вызвалены савецкімі войскамі. У 1946—1948 гг. дырэктар, у 1948—1954 гг. навуковы кіраўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі і неўралогіі, у 1947—1973 гг. загадчык кафедрай нервовых хвароб Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова ў 1954—1976 гг. галоўны неўрапатолаг Міністэрства аховы здароўя БССР, загадчык лабараторыяй паталагічнай фізіялогіі нервовай сістэмы.
Памёр Д. А. Маркаў у Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.
Навуковая дзейнасць Д. А. Маркаву належаць навуковыя працы па ранняй функцыянальнай дыягностыцы, тонкай сіміётыцы і патагенетычнай тэрапіі нервовых хвароб, дыягностыцы і лячэнню эпілепсіі, экстрапірамідальных захворванняў, рассеянага склерозу. Пад кіраўніцтвам Д. А. Маркава абаранілі дысертацыі 10 дактароў і 42 кандаты навук.
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, артыкулаў у Вялікай і Малой медыцынскіх энцыклапедыях. Рэдактар 16 зборнікаў навуковых работ.
З’яўляўся старшынёй і ганаровым старшынёй Беларускага навуковага таварыства неўрапатолагаў, нейрахірургаў і фізіятэрапеўтаў, ганаровым членам Усесаюзнага навуковага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Невропатология», «Физиотерапия», «Доклады АН БССР».
Сярод апублікаванага: Клиническая хронаксиметрия, 1935. Лечение эпилепсии, 1938. Хронаксиметрия в клинике (некоторые актуальные вопросы), 1956. Основы патогенетической терапии заболеваний нервной системы. — Мн.: Беларусь, 1964. Общая терапия и профилактика заболеваний нервной системы. — Мн.: Беларусь, 1967. Основы восстановительной терапии (медицинской реадантации и реабилитации) заболеваний нервной системы. — Мн., 1973.
Узнагароды 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга медалі. Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г.
Літаратура
Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016 Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007
Спасылкі Марков Даниил Александрович (13(25).01.1895-23.12.1976) // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Академик МАРКОВ Даниил Александрович // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Д. А. Марков — патриарх белорусской невропатологии // Медицинские новости. — 1996. — № 3. — С. 32—33. Даніла Аляксандравіч Маркаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Неўролагі Беларусі