Ірына Ігараўна Бельцюкова (нар. , г. , Свярдлоўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар. Жонка архітэктара Віктара Бельцюкова.
Біяграфія Скончыла ў 1984 годзе Свярдлоўскі архітэктурны інстытут. З сакавіка 1984 па 18 верасня 1987 года працавала архітэктарам у аддзеле праектавання Гомельскага філіяла інстытута «Белкалгаспраект». З верасня 1987 па жнівень 1991 года працавала ў Гомельграмадзянпраекце старшым архітэктарам, вядучым архітэктарам, выконваючай абавязкі кіраўніка групы архітэктараў, начальніцам групы архітэктараў.
З верасня 1991 па жнівень 1998 года працавала ў праектным інстытуце «Гомельсельбудпраект» начальніцам групы архітэктараў у аддзеле комплекснага праектавання, галоўным архітэктарам праектаў. З кастрычніка 1998 года прынята на пасаду галоўнага архітэктара праектаў у інстытут «Гомельпраект». З жніўня 2001 года займае пасаду кіраўніка архітэктурнай майстэрні.
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.
Творчасць Асноўныя працы: рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка ТАА «Лукойл-Комі» ў г. Усінску (2003, будаўніцтва ў 2005); 7-павярховы жылы дом па вул. Веткаўскай (2000, пабудаваны ў 2002), 9-павярховы жылы дом з маналітнага жалезабетону ў г. Гомелі (2005, пабудаваны ў 2007); рэканструкцыя вытворчага будынка пад гандлёвы цэнтр у г. Барысаве (2007—2009, будуецца); праект забудовы 18-га мікрараёна г. Гомеля (2007—2008, пабудаваны ў 2009, сааўтар С. А. Цішкевіч); праект забудовы жылога квартала «Рамонак» у г. Жлобіне (2000, сааўтары Л. А. Верхалат, В. У. Бельцюкоў, У. В. Свідуновіч); 7-9-павярховы жылы дом у г. Пратвіно Маскоўскай вобласці (2001, пабудаваны ў 2003); інтэр’еры адміністрацыйнага будынка УКДБ па Гомельскай вобласці па вул. Білецкага, 1 (2007—2008); офісны будынак у Шарамеццева 2 г. Хімкі Маскоўскай вобласці (эскізнае рашэнне, праект 2008).
Узнагароды Узнагароджана медалём БСА «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2005). На Рэспубліканскім фестывалі архітэктуры ў г. Брэсце праект «Мытны тэрмінал „Гомель-СЭЗ“» быў прызнаны лепшым у намінацыі «Прамысловая архітэктура» (2001, у складзе аўтарскага калектыва). На 10-м рэспубліканскім аглядзе-конкурсе лепшых архітэктурных твораў года ў г. Мінску праект «2-павярховы 6-кватэрны блакаваны жылы дом для ААТ „Масдачтрэст“ у Сярэбраным Боры» перамог у намінацыі «Катэджы і дачныя домікі» (2002).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Жлобіна Катэгорыя:Архітэктары Расіі