Алег Уладзіслававіч Ро́ман (; — ) — вучоны ў галіне парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1972), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1976).
Біяграфія Нарадзіўся ва Уладзівастоку. У 1948 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1951 годзе — аспірантуру Ленінградскага політэхнічнага інстытутаБиография Романа Олега Владиславовича // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі. З 1951 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце, дзе пад яго кіраўніцтвам у 1960 годзе створана лабараторыя парашковай металургіі. З 1972 г. А. У. Роман на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага інстытута парашковай металургіі, у 1980—1993 гадах — генеральны дырэктар Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі, з 1993 года — саветнік Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі. У 1991—1996 гадах старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
Навуковая і грамадская дзейнасць А. У. Роман з’яўляецца пачынальнікам і кіраўніком развіцця парашковай металургіі ў Беларусі. Па яго ініцыятыве і пад яго кіраўніцтвам створаны шэраг навуковых і вытворчых прадпрыемстваў, у т.л. 3 навукова-даследчых інстытуты, Маладзечанскі завод парашковай металургіі. Вучонаму належаць навуковыя працы па тэорыі металаў, тэорыі фармавання і ўшчыльнення парашковых матэрыялаў, спосабам атрымання металакерамічных вырабаў і інш.
З’яўляецца аўтарам больш за 340 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, больш за 350 артыкулаў і дакладаў, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы.
Пад кіраўніцтвам А. У. Романа абаранілі дысертацыі 7 дактароў тэхнічных навук і больш за 50 кандыдатаў тэхнічных навук.
Па ініцыятыве вучонага ў Індыі створаны цэнтр парашковай металургіі. Таксама ён з’яўляўся старшынёй таварыства дружбы «Беларусь — Індыя».
Узнагароды і прэміі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль Францыска Скарыны Дзяржаўная прэмія БССР 1980 г. Міжнародная прэмія імя Джавахарлала Нэру 1992 г. Прэмія Індыйскай асацыяцыі парашковай металургіі
У 2002 годзе на канферэнцыі Нацыянальнай асацыяцыі індыйскіх інжынераў у Дэлі А. У. Роман названы «Лепшым замежным інжынерам 2000 года».
Літаратура
Спасылкі Інстытут парашковай металургіі імя А. В. Романа — Гісторыя развіцця Биография Романа Олега Владиславовича // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі Юбилейная выставка «К 90-летию со дня рождения Олега Владиславовича Романа» // Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі Алег Уладзіслававіч Роман у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Памяці вучонага // НАН Беларусі База патентов Беларуси
Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Парашковая металургія