Белаазё́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Белаазёрск (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 15 сакавіка 1971 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР у складзе населеных пунктаў Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Белаазёрскага гарсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пескаўскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1749 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1971 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе