Ліга арабскіх дзяржаў (, Dżamea Al-Dul Al-Arabija), міжнародная арганізацыя, заснаваная 22 сакавіка 1945 на аснове Каірскага пратаколу ў Каіры краінамі, звязанымі арабскай мовай, агульнай гісторыяй, культурай і рэлігіяй, з мэтай паляпшэння супрацоўніцтва паміж арабскімі краінамі ў палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сферах. Утварэнне Лігі было зацверджана падпісаннем 7 краінамі Александрыйскага пратакола. У наш час у гэту арганізацыю ўваходзяць 22 краіны і Палесцінская аўтаномія.
Мэты Мэты Лігі вызначаны ў пагадненні, падпісаным у 1945 годзе, і прадугледжваюць «узмацненне сувязяў паміж дзяржавамі, якія прымаюць у ёй удзел, выпрацоўку адзінай палітычнай плыні для рэалізацыі супрацоўніцтва паміж імі, абароны іх незалежнасці і суверэнітэту, для разгляду спраў і інтарэсаў арабскіх краін».
Супрацоўніцтва не абмяжоўваецца палітычнымі справамі, таксама распаўсюджваецца на гаспадарчыя, фінансавыя, камунікацыйныя, культурныя, сацыяльныя і санітарныя справы. Акрамя таго, дзейнасць арганізацыі кранае пытанні падданства, пашпартоў, віз, выдавання злачынцаў.
Органы арганізацыі Вышэйшыя органы: Савет Лігі Савет сумеснай абароны Эканамічны савет Генеральны сакратарыят Створаны таксама розныя пастаянныя камітэты і спецыялізаваныя агенцтвы: Інстытут арабскай пісьменнасці (1946) Інстытут арабскіх навуковых даследаванняў (1953) Арабскі камітэт па выстаўках (1964) Арабскі рэгіянальны орган, скіраваны супраць непісьменнасці (1966) Арабскі цэнтр прамысловасці і развіцця (1968) Арабскі фонд эканамічнага і сацыяльнага развіцця (1968) Інстытут арабскіх лесанасаджэнняў (1969) Музычная арабская асацыяцыя (1970) Адміністрацыйны суд Лігі арабскіх дзяржаў (1964).
Крыніцы
Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Арабы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы