Ігар Мікалаевіч Байцоў (нар. , г. Яраслаўль, РСФСР — 19 ліпеня 2018) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся ў Яраслаўлі, у сям‘і фізікаў.

Скончыў у 1959 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Н. М. Макляцова, Ю. А. Ягораў, В. І. Гусеў). У 1959—1962 гадах працаваў у Мінскім аддзяленні ДСПІ «Прамэнергапраект»; у 1962—1964 гадах у інстытуце «Белхарчпраект»; у 1964—1965 гадах у інстытуце «Белпрампраект»; у 1965—1972 гадах у інстытуце «Белхарчпраект» (з 1966 пераназваны ў «Белдзіпрахарчпрам»); у 1972—1974 гадах у інстытуце «Белкамунпраект»; у 1974—1996 гадах галоўны архітэктар майстэрні «Белжылпраект»; у 1997—2003 гадах у інстытуце НДПТІБ.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года.

Пражываў у Мінску. Памёр пасля цяжкай хваробы 19 ліпеня 2018 года.

Творчасць

Асноўныя працы: маргарынавы завод у Карагандзе (1971), комплекс харчовых прадпрыемстваў у прамвузле «Дражня» ў г. Мінску (1972), хлебазаводы ў Таліне (1972) і Брэсце (1973), пабудаваны ў 1975, сааўтары С. Корчык, Т. Пукач); піянерскі лагер «Дразды» Галоўгаза БССР ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (1976, пабудаваны ў 1978, прызнаны адной з лепшых пабудоў 1978 на аглядзе СА БССР), рэканструкцыя гасцініцы ў г.п. Івянец Валожынскага раёна (1977) і аптэкі № 13 у Мінску (1978); Музей Беларускага Палесся ў Пінску (1983—1986, пабудаваны ў 1987—2000, сааўтары С. Босак, А. Зіноўева, Побаль і інш.; дыплом I ступені СА БССР на аглядзе-конкурсе 1984); краязнаўчы музей у г. Нясвіжы (1991, пабудаваны ў 1995, у сааўтарстве з А. Зіноўевай); Мінскі абласны краязнаўчы музей у г. Маладзечна (1987—1988, пабудаваны ў 2006, у сааўтарстве з А. Зіноўевай); праект рэканструкцыі квартала «Залатая Горка» ў г. Мінску (1995-96, сааўтары Д. Фактаровіч, Побаль, Л. Карповіч, Чумак; дыплом БСА на аглядзе-конкурсе 1996).

Быў аўтарам шматлікіх эсэ і артыкулаў у газетах «Наша Ніва», «Культура», часопісах «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі», «Мансардавае будаўніцтва».

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Інэсай Байцовай, меў дачку і трох унукаў. Дачка Кацярына таксама архітэктарПрынцып Ігара Байцова: хоць раз на дзень пагаварыць па-беларуску з рускамоўным суразмоўцам.

Погляды Падтрымліваў ідэі беларускага адраджэння. Лічыў, што трэба хоць раз на дзень пагаварыць па-беларуску з рускамоўным суразмоўцам.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары Нясвіжа Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна