Здзі́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Здзітава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Углянскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Угляны. 8 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Міжлескага сельсавета перададзены вёскі Дзягелец, Машковічы, Шылін і ШылінокРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. У 1964 годзе ў склад Бярозаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Горач, Навасёлкі, Падоссе і Парослава)Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Углянскага сельсавета 7 населеных пунктаў. У 1978 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Здзітава. 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Здзітаўскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1245 чалавек<Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,4 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 2,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1057 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе