Уладзіслаў Уладзіслававіч (Уладзімір) Прыбыткоўскі (нар. 1905, г. Мінск — кастрычнік 1944, прапаў без весткак на фронце) — беларускі паэт, літаратуразнаўца і публіцыст.

Біяграфія

У 1925—1928 гадах вучыўся ў Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі ў Горках Магілёўскай вобласці. Пасля заканчання сельскагаспадарчай акадэміі, некаторы час жыў і працаваў у Маскве, дзе ў 1931 годзе ўваходзіў у беларускую секцыю Маскоўскай асацыяцыіі пралетарскіх пісьменнікаў Жыбуль, Віктар «Не разумею вясёласці хмельнай…» : лёс і творчасць Уладзіслава Прыбыткоўскага / Віктар Жыбуль // Роднае слова. — 2015. — № 8. — С. 8—10.

Як лічаць многія даследчыкі ў 1931 годзе быў рэпрэсаваны і пабываў у высылцы С. Кандыбовіч, С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. http://www.jivebelarus.net/history/new-history/defeat-national-resist.html?page=9.. Пасля вызвалення працаваў навуковым супрацоўнікам Беларускай доследнай станцыі па жывёлагадоўлі і разам з будучым докторам сельскагаспадарчых навук Андрэем Гайко надрукаваў у 1940 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве БССР брашуру «Племянная ферма ардэнаноснага саўгаса „Крынкі“».22 ліпеня 1941 года быў прызваны ў армію Дрысненскім РВК Полацкай вобласці. І як сведчаць дакументы сайта «Память народа» прапаў без вестак ў кастрычніку 1944 года https://pamyat-naroda.ru/heroes/memorial-chelovek_dopolnitelnoe_donesenie61052967/ . З гэтых дакументаў таксама бачна, што яго жонка Журбік Кацярына Ігнацьеўна, якая жыла ў Мінску, у 1945—1948 гг. некалькі разоў рабіла запыты ў Кагановіцкі РВК г. Мінска аб лёсе мужа.

Літаратурная творчасць У час вучобы ў Горках пачаў займацца літаратурнай творчасцю — пісаць вершы і дасылаць у часопіс «Аршанскі маладняк». Друкаваўся пад псеўданімам — Прыбытак Лад Саламевіч, Янка. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.) — Мінск: 1983.

У 1926—1927 гг. ўваходзіў у Горацкую студыю «Аршанскага маладняка» Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва Ф. 225, воп. 1, сп. 18, л. 5, 6,8,11. У часопісах «Маладняк», «Аршанскі Маладняк» друкаваў вершы і літаратуразнаўчыя артыкулы. ў 1927 годзе ўступае ў аб’яднанне «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». У першым нумары часопіса «Росквіт», што выпусціла гэта аб’яднанне, паэт надрукаваў верш. У сакавіку 1928 года гэта літаратурнае аб’яднанне распалася і У. Прыбыткоўскі вярнуліся ў «Маладняк». Быў дэлегатам Усебеларускай канферэнцыі «Маладняка» ў 1927 годзе ад Горацкай студыі «Аршанскага Маладняка». У сваіх вершах У. Прыбыткоўскі шукаў новыя паэтычныя формы знаходзіўся пад уплывам У. Маякоўскага. Ён актыўна карыстаўся «лесвічкай» і ўжываў рэдкія для беларускай паэзіі віды рыфмоўкі.

Аналіз яго творчасці

М. Гарэцкі аналізуючы яго творчасць у кнізе «Маладняк за пяць гадоў» адзначаў, што ў яго ёсць «ухіл у футурызм» Гарэцкі, М. Маладняк за пяць гадоў. У кн.: Максім Гарэцкі. Успаміны. Артыкулы. Дакументы.- Мн.: 1984. С. 253.

Кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль лічыць, што паэт "… пакінуў невялікую, але цікавую літаратурную спадчыну, у ёй канцэнтраваліся авангардысцкія пошукі беларускай паэзіі 1920-х гг.(Жыбуль, Віктар «Не разумею вясёласці хмельнай…» : лёс і творчасць Уладзіслава Прыбыткоўскага // Роднае слова. 2015. № 8. С. 8. У 1926 г. У.Прыбыткоўскі дэбютуе як крытык, друкуючы рэцэнзію на кнігу М.Зарэцкага «Голы звер»(«Аршанскі Маладняк», 1926).

Аб яго творчасці пакінулі ўспаміны Юрка Гаўрук і Міхась Ганчарык. Апошні лічыў, што: «Прыбыткоўскі не стаіць на раздарожжы, як Дудар, проста і шчыра кліча кінуць у вёсцы і ў горадзе „слёзы дзедаўскія сеяць па пяску“ і, каб скарэй знішчыць кулацка-нэпаўскі дысананс сучаснасці, зазывае „без вагання прыстаўляць наган к віску“» Уладзімір Прыбыткоўскі// Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2013 //http://pdf.kamunikat.org/25492-12.pdf .

Вершы і літаратуразнаўчыя працы "Дзядзечка любы… " і «Ціха сыплецца снег», «Сёння — дысананс», «Ліхой ноччу ля Нёмана», "Узрос каласок… ", рэцэнзіі на кнігі: М.Зарэцкага «Голы звер», Я. Пушчы «Vita»(«Аршанскі Маладняк» № 2,3. 1926 г .). "Часамі поўніцца… ", "Не разумею вясёласці хмельнай, не разумею… ", «Драма мамы», "Часам поўніцца істота музыкай… ", артыкул «Індывідуалізм і сучасная літаратура»(«Аршанскі Маладняк» № 7,8. 1928 г.) "Літаратура ў прыгоне… «(Росквіт» № 1.1928). «Пралетарская інтэлігецыя», «Марш калектывізацыі» («Маладняк», 1930. № 1. 8-9). «Часамі поўніцца істота музыкай…», «Ціха сыплецца сьнег…», «…Не разумею вясёласьці хмельнай…», «Літаратура ў прыгоне…», «Драма мамы» (Роднае слова. 2015. № 8. С. 11-12) .

Крыніцы

Літаратура Гаўрук, Юры. Ступень адказнасці: літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ.- Мн.:1986. Жыбуль, Віктар. Асоба і творчасць Якуба Коласа ва ўспрыманні Уладзіслава Прыбыткоўскага // Каласавіны : Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час : матэрыялы XXVII навуковай канферэнцыі, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, 2―3 лістапада 2012 г., г. Мінск. — Мінск, 2013. С. 177―187. Жыбуль, Віктар «Не разумею вясёласці хмельнай…» : лёс і творчасць Уладзіслава Прыбыткоўскага // Роднае слова. 2015. № 8. С. 8—10. Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: 2000. Ліўшыц, Уладзімір."Рабіся хутчэй чалавекам"(пра У.Прыбыткоўскага). У кн.: Раскопкі каля Горацкага Парнаса.- Горкі: 2001. С. 39-43. Маракоў, Л. Не стаяў на раздарожжы. // ЛіМ. 1999. 23 крас.; Савік, Л. А. Прыбыткоўскі. Біябібліяграфічны слоўнк «Беларускія пісьменнікі» — Мн.: 1995. Т.6.С. 656.

Спасылкі Владіслаў Прыбыткоўскі.http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-PLRB-ar9381605&strq=l_siz=20 Уладзімір Прыбыткоўскі. http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19731

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Аршанскі Маладняк Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Зніклыя без вестак Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай