Малахаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мірны.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Малахоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валахоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёнаМАЛАХОЎЦЫ // С. 59. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Уцёскага сельсавета перададзена вёска МлынокРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня і 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Малахавецкага сельсавета было 13 населеных пунктаў. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзніклі вёска Прыгарадная і пасёлак СветлыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474). 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў пасёлак Мірны. 9 ліпеня 2012 года вёска Узногі была перададзеная ў склад БаранавічаўУказ Президента Республики Беларусь от 9 июля 2012 г. № 306 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района . 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозніца, Уцёс — ліквідаванага Уцёскага сельсавета.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3337 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,9 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 2,0 % — палякі, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1955 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе