Манасты́р (), таксама вядомы як Манасты́рскі, Кляшто́рНацыянальны парк «Браслаўскія азёры» , Святы́На Браславских озерах, на острове Монастырь — востраў на возеры Неспіш. Прыкладная плошча — 0,021 км². У нашы дні незаселены.
Геаграфія міні|злева|Карта Востраў Манастыр месціцца на возеры Неспіш за 325 м на поўнач ад аднайменнай вёскі, за 5 км на ўсход ад Браслава.
Сфарміраваны ледавіковымі адкладаннямі. Пераважаюць пясчаныя глебы. Берагі зарастаюць трыснягом, дрэвамі і хмызнякамі. У цэнтральнай частцы вылучаецца некалькі нізін, куды ўвесну сцякаюць адталыя воды і фарміруюць невялікія часовыя азёры.
Гісторыя Назва вострава Манастыр паходзіць ад пабудаванага на ім праваслаўнага мужчынскага манастыра Успення Багародзіцы, які ўпершыню ўзгадваецца пад 1500 г. у сувязі з перадачай манастыру Вялікай Княгіняй Аленай Іванаўнай 15 сялянЯрашэвіч, А. Маці Божая Браслаўская. // Наша Вера. № 2 (48) 2009. С. 37. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. манастыр перайшоў у валоданне Ордэна Базыльян. У ім захоўваўся абраз Маці Божай Браслаўскай. У 1832 г. манастыр згарэў ад маланкі, але абраз захаваўся і быў перанесены ў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Браслаў).
У 1930-я гады востраў набыў селянін Ізідар Зямец і апрацоўваў тут зямлю. Пазней сюды прывозілі на лодках на пашу авечак, прыплывалі па ягадыАрхеолягі адкрылі муры кляштара часоў ВКЛ сярод Браслаўскіх азёр.
У нашы дні востраў уваходзіць у склад ахоўваемай зоны Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. У 2019 годзе пачаліся археалагічныя раскопкі.
Адлюстраванне ў культуры Манастыр на востраве на возеры Неспіш узгадваецца ў рамане Івана Шамякіна «Вялікая княгіня»Шамякін, І. Вялікая княгіня. / Іван Шамякін. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1997.
Літаратура Браслав и его окрестности : путеводитель / К. Шидловский; фото С. Плыткевич. – Мн., 2006 ISBN 985-6700-02-7
Спасылкі М. А. Плавінскі, В. М. Тарасевіч, М. І. Сцяпанава, В. А. Макоўская, ДАСЛЕДАВАННІ АРХЕАЛАГІЧНАЙ ЭКСПЕДЫЦЫІ МІЖНАРОДНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКАЛАГІЧНАГА ІНСТЫТУТА ІМЯ А.Д. САХАРАВА БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА Ў 2019 ГОДЗЕ У абдоймах вады: легендарныя беларускія астравы У.А. ЛОБАЧ, МІФАСЕМАНТЫКА АЗЁРАЎ І АСТРАВОЎ У ТРАДЫЦЫЙНАЙ КАРЦІНЕ СВЕТУ БЕЛАРУСАЎ
Катэгорыя:Астравы Беларусі Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Геаграфія Браслаўскага раёна Катэгорыя:Азёрныя астравы