Віраўля́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Віраўля.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Обальскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 8 красавіка 1957 года ў склад Халамерскага сельсавета Мехаўскага раёна перададзены 14 населеных пунктаў (Андрушкі, Валуі, Вусце, Вялікае Цешалава, Дударава, Дурнева, Малое Цешалава, Маркава, Мікалаенкі, Обаль, Паварніха, Плігаўкі, Пустэльнікі і Шашына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мехаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Масліцы, Пугачы, Пурышкі, Сілівонаўка і Храпкі), таксама ў склад сельсавета з Халамерскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Варонкі (Вароніна), Воўкава, Кажамякі, Крыцкія і Пожанькі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад Халамерскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Асіпова, Варонкі (Вароніна), Воўкава і Кажамякі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. У 1971 годзе скасаваны вёскі Баюры, Жмуры, Кірайкі, Снохі, ШчалакіРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)., 26 сакавіка 1973 года — вёска ДворняРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)., 12 жніўня 1974 года — вёска БалдышыРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. Станам на 1 студзеня 1974 года у складзе сельсавета налічвалася 26 населеных пунктаў. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халамерскага сельсавета (28 вёсак: Антоненкі, Восмата, Воўкава, Вусце, Вязаўкі, Вялікае Цешалава, Дзеравушка, Дударава, Ерахі, Жалудова, Канавалава, Ключ, Ключагорская, Ламаносава, Лапцёўка, Маісеева, Малое Цешалава, Мішуціна, Обаль, Плігаўкі, Пляханава, Пруд, Прусаўкі, Пустэльнікі, Халамер’е, Чухіліна, Шарына, Ярыгіна)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 29 верасня 2017 года скасаваны вёскі Вязаўкі, Жалудова, Прусаўкі і СлабадаРешение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района, 24 верасня 2021 года — вёска ПугачыРешение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1026 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,7 % — беларусы, 8,2 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 672 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Вировлянский сельский Совет

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе