Бычы́хінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бычыха.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кузьмінскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кузьміно. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мехаўскага сельсавета (25 населеных пунктаў: Андрэенкі, Аскерына, Арэхава, Асеча, Асёткі, Бадзякіна, Бурдыкі, Бязносенкі, Гарнова, Гарэлашы, Дражакі, Казлова, Клюшова, Кузюронкі, Куландзіна, Курыленкі, Ліпаўка, Мехавое, Мікалаенкі, Рослыя, Скобіна, Слабодка, Смароднік, Янчанкі і чыгуначная казарма 502—503 км), сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі, цэнтр перанесены ў вёску БычыхаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. 15 кастрычніка 1960 года ў склад Бяскатаўскага сельсавета перададзена вёска ЗагаранеРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Бяскатаўскага сельсавета перададзены вёскі Забароўцы і ЗагаранеРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).. У 1971 годзе скасавана вёска ЗамасточчаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314)., 26 сакавіка 1973 года — вёска ГарэлашыРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)., 7 жніўня 1979 года — вёскі Мікалаенкі і ПадгалкіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бычыхінскага сельсавета 43 населеныя пункты.
10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуркінскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области . 4 верасня 2014 года 8 населеных пунктаў (аграгарадок Лесагорская, вёскі Аўдзейкава, Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно, Ткачы) перададзены ў склад новаўтворанага Езярышчанскага сельсаветаОб изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области. 13 верасня 2018 года ў склад Езярышчанскага сельсавета перададзены вёскі Жукава і Мартыненкі, да сельсавета далучаны землі сельскагаспадарчага прызначэння са скасаванага Руднянскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области.
29 верасня 2017 года скасаваны вёскі Гаране і ГарноваРешение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района, 31 жніўня 2018 года — вёскі Акуні і НемцаваРешение Городокского районного Совета депутатов от 31 августа 2018 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района, 24 верасня 2021 года — вёска БурдыкіРешение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 1186 чалавек, з іх 91,7 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 1187 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Бычихинский сельский Совет
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе