Малабераставі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малая Бераставіца.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 11 лютага 1972 года ў склад Данілкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Жабры, Кавалікі, Карпаўцы, Ліснявічы, Пятроўцы і СінькіРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 18 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета перададзена частка Бераставіцкага сельсавета з вёскамі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, ПаплаўцыРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1550 чалавек, з іх 72,7 % — беларусы, 19,1 % — палякі, 5,9 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 1629 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе