Сталь ( ад ) — дэфармуемы сплаў жалеза з вугляродам (і іншымі элементамі), утрыманне вугляроду ў якім ад 0,02 % да 2,14 %. Вуглярод з’яўляецца найбольш распаўсюджаным матэрыялам для легіравання жалеза, але шэраг іншых легіравальных элементаў выкарыстоўваюцца таксама, як марганец, хром, ванадый і вальфрамAshby, Michael F. and Jones, David R. H. (1992) . «Engineering Materials 2 (with corrections ed.)». Oxford: Pergamon Press. ISBN 0-08-032532-7.. Вуглярод і іншыя элементы выступаюць у якасці ацвярджальніка, прадухіляючы дыслакацыі ў крышталічнай рашоткі атама жалеза. Вар’іруючы колькасць легіруючых элементаў і формы іх прысутнасці ў сталі можна кантраляваць такія якасці, як цвёрдасць, пластычнасць і трываласць на разрыў сталі. Сталь з павышаным утрыманнем вугляроду можа зрабіцца мацнейшай за жалеза, але таксама менш пластычнай за яго.
Сплавы з утрыманнем вугляроду вышэй за 2,1 % вядомыя як чыгун за іх ніжэйшую тэмпературу плаўлення і добрыя ліцейныя якасці. Сталь таксама адрозніваецца ад кованага жалеза, якое можа ўтрымліваць невялікую колькасць вугляроду, але сталь уключае шлакавыя дамешкі. Гэтыя два адметныя фактары павялічваюць супраціўленне сталі да ржавення і павялічвае сварываемасць.
Хоць сталь была выраблена ў першыню рознымі неэфектыўнымі метадамі задоўга да эпохі Адраджэння, яе выкарыстанне стала больш распаўсюджаным пасля вынаходства больш эфектыўных метадаў вытворчасці, якія былі распрацаваны ў XVII стагоддзі. З вынаходствам Бесемераўскага працэсу ў сярэдзіне XIX стагоддзя, сталь стала матэрыялам таннай масавай вытворчасці. Далейшыя папраўкі ў працэс, як канвертарная вытворчасць, знізіла сабекошт прадукцыі пры адначасовым павышэнні якасці металу. Сёння сталь з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных матэрыялаў у свеце, з вытворчасцю больш за 1,3 млрд тон штогод. Яна з’яўляецца асноўным кампанентам у будаўніцтве, элементах інфраструктуры, інструментаў, караблёў, машынабудаванні, прыбораў і зброі. Сучасная сталь мае некалькі розных марак, якія вызначаюцца арганізацыяй па стандартызацыі.
Літаратура
Спасылкі
Сайт Сусветнай стальной арганізацыі SteelUniversity.org. Інтэрнэт-праект, распрацаваны International Iron and Steel Institute Марачнік металаў і сплаваў, звыш за 1 600 марак і сплаваў Табліца выкарстоўваемасці Класіфікатар сталі Вялікі архіў дакументаў пра сталь. Кембрыджскі ўніверсітэт
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Сплавы жалеза
Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы Катэгорыя:Вытворчасць сталі Катэгорыя:Дахавыя матэрыялы