Бой за Камдэш адбыўся 3 кастрычніка 2009 г. паміж сіламі Талібану і сіламі міжнароднай кааліцыі ў раёне сяла Камдэш афганскай правінцыі Нурыстан.

Каля трохсот талібаў атакавалі два блакпасты сіл кааліцыі. Пасля 12-гадзіннага бою сілы нападнікаў былі адбіты. Страты сіл кааліцыі склалі 8 чалавек забітымі і 22 параненымі.

Неўзабаве пасля бою амерыканскае камандаванне, паводле папярэдне зацверджанага плану, эвакуіравала блокпост «Камдэш».

Па выніках бою дзевяць амерыканцаў атрымалі медаль «Серебряная Зорка». Сяржант арміі ЗША Клінтан Ромешэй быў узнагароджаны вышэйшай ваеннай узнагародай ЗША — Медалем Пашаны (уручаны 11 лютага 2013 года)Би-Би-Си: «Солдату дадут Медаль Почета за подвиг в Афганистане».

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Падзеі 3 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2009 года Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Канфлікты 2009 года Катэгорыя:Вайна ў Афганістане (2001—2021)