Варшава-Цэнтральная (), афіцыйна Цэнтральны вакзал імя Станіслава Манюшкі () — галоўная чыгуначная станцыя Варшавы, размешчана ў цэнтры горада каля Палаца культуры і навукі. Буйны транспартна-перасадачны вузел.

Агульная характарыстыка Станцыя мае 4 падземныя астраўныя платформы з 8 пуцямі. Абслугоўвае міжгароднія і міжнародныя цягнікі, а таксама некаторыя рэгіянальныя цягнікі, якія эксплуатуюцца Мазавецкай чыгункай.

Будаўніцтва пачалося ў 1972 годзе і было завершана ў 1975 годзе. Вакзал быў узведзены ў перыяд буму 1970-х гадоў, калі Польская Народная Рэспубліка атрымала шмат крэдытаў, і стары галоўны вакзал ужо не мог прымаць усіх пасажыраў.

Станцыю пабудавалі вельмі хутка, што адбілася на якасці. На працягу 1980-х гадоў назіраліся прыкметы пагаршэння стану станцыі. Але, нягледзячы на гэта, будынак на той час быў вельмі сучасным, з эскалатарамі і рассоўнымі аўтаматычнымі дзвярыма.

Існуе меркаванне, што станцыю трэба знесці, а на ейным месцы пабудаваць новую. Еўра-2012, аднак, змяніла і адклала гэтыя планы. У 2011-2012 гадах Варшава Цэнтральная рэканструявана касметычна, змяніліся ў першую чаргу многія падземныя пераходы, якія вядуць непасрэдна на платформы.

Ад падземных пераходаў, якія злучаюць платформы з горадам, можна хутка дабрацца да розных трамвайных і аўтобусных прыпынкаў. Побач з вакзалам таксама знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Залатыя тэрасы» ().

Фота станцыі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі Польшчы Катэгорыя:Варшава