Аляксандр Антонавіч Гадуно́ў ( — ) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1977), прафесар (1979).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Фашчаўка (Гомельская губерня, зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў на вучобу ў Ленінградскі ўніверсітэтВыдатныя вучоныя — нашы землякі. Гадуноў Аляксандр Антонавіч // Сайт Шклоўскай БС. У час Вялікай Айчыннай файны на фронце, танкіст, гвардыі старшы лейтэнантВеликая Победа — Годунов Александр Антонович (1921—1994) // Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1950 годзе скончыў Усесаюзны завочны юрыдычны інстытут. З 1950 г. у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце — аспірант, прафесар, дэкан эканамічнага факультэта. На працягу 5 гадоў займаў пасаду загадчыка кафедрай упраўлення вытворчасцю Ленінградскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя П. Тальяці. З 1976 г. у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, дзе да 1991 г. займаў пасаду загадчыка кафедрай упраўлення. З 1991 г. працаваў у Акадэміі кіравання.

Памёр А. А. Гадуноў 10 лютага 1994 г., пахаваны на радзіме.

Навуковая дзейнасць А. А. Гадунову належаць навуковыя працы па ўдасканаленню структуры і метадаў кіравання. З’яўляецца заснавальнікам навукова-педагагічнай школы кіравання вытворчасцю Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэтаИформация о научно-педагогической школе управления производством учреждения образования «Белорусский государственный экономический университет». Падрыхтаваў 13 кандыдатаў эканамічных навук. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац.

Сярод апублікаванага: Введение в теорию управления: (cистема промышленного производства) / А. А. Годунов. — Москва: Экономика, 1967. — 280 с.: схем.; 20 см. — 17000 экз. Вопросы теории управления производством. — Л., 1969. Методика оценки деловых и морально-политических качеств руководителей и специалистов промышленных предприятий / А. А. Годунов, П. С. Емшин ; Ленинградский государственный университет им. А. А, Жданова, Научно-исследовательский институт комплексных социальных исследований, Лаборатория социальных проблем управления. — Ленинград: [б. и.], 1970. — 23 с.; 21 см. — 1000 экз. Социально-экономические проблемы управления социалистическим производством. — М., 1975. Роль науки управления социалистическим производством. — Мн. 1986.

Узнагароды Ордэн Аляксандра Неўскага, ордэны Айчыннай вайны I і II ступені, медалі і ганаровыя граматы.

Літаратура  — С. 422.

Спасылкі Выдатныя вучоныя — нашы землякі. Гадуноў Аляксандр Антонавіч // Сайт Шклоўскай БС

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь