Чы́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Чыркавічы. Сельсавет знаходзіцца ў цэнтры раёна, на захад ад горада Светлагорск.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракшынскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 10 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шацілкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Печышчы і пасёлак чыгуначнай станцыі Жэрдзь)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 10 ліпеня 1975 года ў гарадскую мяжу Светлагорска ўключана вёска СветачУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1045—VIII ад 10 ліпеня 1975 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Светлагорска вёскі Светач Чыркавіцкага сельсавета Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 20 (1466).. 30 сакавіка 1992 года з часткі сельсавета ўтвораны Печышчанскі сельсавет. 28 красавіка 2011 года ў складзе сельсавета ўтвораны хутар Міколін ВостраўРешение Светлогорского районного Совета депутатов от 28.04.2011 г. № 71 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта . 29 сакавіка 2012 года скасавана вёска АлаРешение Светлогорского районного Совета депутатов от 29 марта 2012 г. № 132 Об упразднении деревни Ола Чирковского сельсовета Светлогорского района . 14 лістапада 2018 Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава і адпаведнай часткі сельсавета да горада Светлагорска.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2905 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,6 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2385 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе