Кра́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Краснаўка.
Геаграфія Агульная плошча: 308,84 км² Размяшчэнне: паўночна-заходняя частка Светлагорскага раёна Мяжуе: на поўначы — з Бабруйскім раёнам на паўднёвым захадзе — з Акцябрскім раёнам на поўдні — з Парыцкім сельсаветам Светлагорскага раёна на ўсходзе — са Жлобінскім раёнам
Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: · · · · · Рэкі: Бярэзіна.
Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каралёваслабадскога і Коўчыцкага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Казлоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Завічча, Міхайлаўка, Новая Беліца і Старая Беліца)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Эканоміка На тэрыторыі сельсавета буйным сельскагаспадарчым прадпрыемствам з’яўляецца Міхайлаўскае-агра. Гэтак жа працуюць два прадпрыемствы лясной гаспадаркі Светлагорскага лясгаса ў вёсках Краснаўка і Коўчыцы 2. На тэрыторыі сельсавета зарэгістравана адна прыватная фермерская гаспадарка. Гандаль Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляе Светлагорскае райпо ў вёсках: Міхайлаўка, Краснаўка, Коўчыцы 2, Данілоўка, Васілёўка, Каралёва Слабада 2. Астатнія вёскі абслугоўваюцца аўталаўкай. Ахова здароўя Медыцынскае абслугоўванне прадстаўлена 3 фельчарска-акушэрскімі пунктамі ў Краснаўцы, Коўчыцах 2, Васілёўцы. Адукацыя і культура На тэрыторыі сельсавета працуе: Краснаўская яслі-сад сярэдняя школа. Дом культуры ў вёсках Міхайлаўка і Коўчыцы 2. Бібліятэкі ў Краснаўцы і Міхайлаўцы.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 85,1 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 906 чалавек.
Органы мясцовай улады Мясцовая ўлада прадстаўлена Краснаўскім сельскім Саветам дэпутатаў і сельскім выканаўчым камітэтам. Месца знаходжання — вёска Краснаўка, вуліца Дарожная, дом 3.
Савет дэпутатаў падзелены на 11 акруг.
Славутасці Тэрыторыя былога горада «Казімір» (XVII стагоддзе) — Курганны магільнік перыяду ранняга сярэднявечча ля в. Коўчыцы 2 Ваенныя помнікі і мемарыялы ў вёсках: Малімоны, Коўчыцы 1, Коўчыцы 2, Новая Беліца.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе