«Вінава́ты» () — дацкі фільм-трылер 2018 года, пастаўлены рэжысёрам па ўласным сцэнарыі, напісаным у суаўтарстве з Эмілем Нігаардам Альбертсэнам. Фільм з’яўляецца рэжысёрскім дэбютам Густава Мёлера. Галоўную ролю ў фільме выканаў .
Прэм’ера фільма адбылася 21 студзеня 2018 года ў межах кінафестывалю «Сандэнс», дзе фільм быў адзначаны прызам глядацкіх сімпатый у конкурсе «Драматычнае сусветнае кіно» (). Карціна была прадстаўлена ў трох намінацыях на Еўрапейскай кінапрэміі 2018 года, а таксама абрана кандыдатам ад Даніі на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове.
Сюжэт Аператар і былы афіцэр паліцыі, Азгар Хольм, адказвае на званок выкрадзенай жанчыны. Калі размова знянацку перарываецца, Азгар распачынае пошукі жанчыны і яе выкрадальніка. Адзіны інструмент Азгара — гэта яго тэлефон, і ён уступае ў гонку з часам, каб выратаваць жанчыну ад небяспекі. Аднак неўзабаве яму прыйдзецца ўсвядоміць, што ён мае справу з куды больш складаным злачынствам, чым яму спярша падалося.
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы Даніі 2018 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2018 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Даніі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Даніі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Даніі Катэгорыя:Фільмы на дацкай мове Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты