Глушкавіцкае радовішча будаўнічага каменю — радовішча ў Беларусі, размешчанае за 0,7 км на поўдзень — паўднёвы захад ад в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна.

Характарыстыка Паклад належыць да верхняга архею — ніжняга пратэразою i прымеркаваны да паўночнай часткі Украінскага шчыта. Карысныя выкапні — дробна-, сярэдне- i буйназярністыя граніты i гранадыярыты, біятытавыя i біятытава-плагіяклазавыя гнейсы. Разведаныя запасы 10,1 млн м³, перспектыўныя 33,3 млн м³. Вылучаюцца зоны: выветраных парод, магутнасцю 0,5—2,5 м; закранутых выветрываннем, магутнасцю 0,2—3,5 м; свежых парод, ускрытая магутнасць 36—44,5 м. Ускрышныя пароды — пяскі, супескі, кара выветрывання i выветралыя крышталічныя пароды магутнасцю 1,4—9 м. Карысная тоўшча i ускрышныя пароды абводненыя.

Граніты, гранадыярыты i гнейсы прыдатныя на выраб друзу з выкарыстаннем у дарожным будаўніцтве, як баластавы слой чыгункі, запаўняльнік бетону. Радовішча распрацоўваецца друзавым заводам (в. Глушкавічы).

Кар’ер «Сялянская ніва» па здабычы будаўнічага каменю дзейнічае з 1969 года, у 1976 годзе пабудаваны друзавы заводГранитные люди. Как была сожжена одна из деревень Лельчицкого района и чем она живет сегодня. 18 СЕНТЯБРЯ 2018 // Сельская газета. З 1985 года пачалася здабыча высакаякаснага аддзелачнага каменю ў кар’еры «Надзея»Чудеса ландшафтного дизайна. В полесской глубинке с помощью тротила создали «маленькую Скандинавию». Здабыты тут цёмны граніт паспяхова выкарыстоўваўся на аддзелачных работах пры будаўніцтве станцый мінскага метро. Але затым распрацоўка кар’ера была спынена, кар’ер напоўніўся вадой.

У ліпені 2018 года спецыялісты друзавага заводу «Глушкавічы» па даручэнні ўрада прыступілі да распрацоўкі радовішча граніту ў кар’еры «Надзея». Была адпампаваная вада з кар’ера, распачаты горна-падрыхтоўчыя працы па арганізацыі здабычы і транспартаванні цёмнага граніту. Паралельна пачалося будаўніцтва цэха па распілоўцы і абліцоўванню каменя з гранітуДо 4 тыс. куб.м гранитных блоков ежегодно будут добывать в «Карьере Надежды» 14.11.2018.

Плануецца штогод здабываць у кар’еры «Надзея» да 4 тыс. куб.м гранітных блокаў, якія будуць выкарыстоўваць для аздаблення фасадаў будынкаў і інтэр’ераў у будаўнічай галіне, а таксама пастаўляцца на экспарт. Матэрыял з’яўляецца імпартазамяшчальным, паколькі аналагічныя віды граніту закупляюцца ў Італіі і УкраінеК разработке нового месторождения гранита в карьере «Надежда» приступили в Лельчицком районе 09.07.2018.

Для вывазу прадукцыі друзавага завода «Глушкавічы» плануецца пабудаваць новую галіну чыгункі Глушкавічы — Лельчыцы — МіхалкіДорога железная — Полесская. Определен маршрут нового участка железной дороги на Гомельщине. 23 красавіка 2015 г. Гомельская праўда.

Працуе Глушкавіцкі друзавы завод.

Глушкавіцкі гранітны кар'ер

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Чудеса ландшафтного дизайна. В полесской глубинке с помощью тротила создали «маленькую Скандинавию»

Катэгорыя:Геалогія Лельчыцкага раёна Радовішча Катэгорыя:Радовішчы Беларусі Катэгорыя:Прыродны камень