Авіямадэлізм — від тэхнічнай творчасці, сродкам якога з’яўляюцца: Стварэнне і пілатаванне дыстанцыйна кіраваных (радыёкіраваныя, кордавыя) альбо свабодналятаючых (планёры, таймерныя) лятальных апаратаў. Стварэнне нелятаючых маштабных копій рэальных лятальных апаратаў (стэндавы авіямадэлізм).

Авіямадэлі прадстаўляюць усе віды лятальных апаратаў.

Авіямадэлізм быў даволі добра развіты ў СССР: выдаваліся часопісы, фінансаваліся гурткі авіямадэлізму. Найбольш папулярны ён быў сярод моладзі школьнага ўзросту, у той жа час авіямадэлізмам на прафесійным узроўні займаліся прадстаўнікі ўсіх узростаў.

У наш час сусветная індустрыя авіямадэлізму развіта добра: фірмы, якія выпускаюць сістэмы радыёкіравання, рухавікі, мадэлі, паліва, аксэсуары, крамы, часопісы і гэтак далей, вылічаюцца сотнямі. Сусветны авіямадэльны спорт кіруецца Міжнароднай федэрацыяй аэранаўтыкі.

У філатэліі

Катэгорыя:Творчасць