Угніў () — горад раённага значэння ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў Надбужанскай катлавіне, на рацэ Салокія. Вядомы як найменшы горад ва Украіне.

Гісторыя Першая згадка аб горадзе адносіцца да 1360 года. У 1462 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Падвяргаўся нападу татараў У 1621 г. У 1624 г. у горад прыйшла масавая эпідэмія, у 1634 годзе — адбыўся буйны пажар.

Калісьці горад быў цэнтрам друкарскай дзейнасці. З даўніх часоў у горадзе была развіта абутковая саматужная прамысловасць (заняпала ў ХІХ ст.).

У 1939 годзе горад апынуўся на тэрыторыі акупаванай немцамі Польшчы. У 1940—1941 і 1944 гадах ён быў цэнтрам Угнеўскага раёна. У 1947 годзе ў рамках аперацыі «Вісла» ўкраінскае насельніцтва горада выселілі на захад і поўнач Польшчы.

У 1951 годзе, згодна з савецка-польскай дамовай, Угніў і суседнія тэрыторыі, на якіх адкрылі багатыя паклады каменнага вугалю, перайшлі да СССР — у абмен на ўкраінскія тэрыторыі на верхнім Сане, якія перайшлі да Польшчы. Пасля гэтага польскае насельніцтва з горада выехала, і ў ім асяліліся амаль выключна ўкраінцы.

Угніў мае сваю аднайменную чыгуначную станцыю.

24 снежня 2018 годзе абшчына УПЦ МП адной з першых перайшла пад юрысдыкцыю ўкраінскай памеснай праваслаўнай царквы.

Помнікі даўніны Васіліянская царква (1500 г.) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (1683 г.) Касцёл Успення Найсвяцейшай Багародзіцы (1695 г.) Царква Нараджэння Божай Маці з драўлянай званіцай (1854-1857 гг.) Сінагога ў стылі мадэрн з габрэйскай школай (пач. ХХ ст.) Манастыр Феліцыянак (XIX ст.) Каменная плябанія (XVII ст.) Млын з часткова захаваным абсталяваннем (XIX ст.) Фігура Божай Маці Земляныя валы замка

Катэгорыя:Гарады Львоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Сакальскага раёна