Аршанскі аўтобус — адзіны від грамадскага транспарту ў горадзе Орша Віцебскай вобласці Беларусі. Маршруты абслугоўвае Аўтобусны парк № 3 г. Оршы, філіял ААТ «Віцебскаблаўтатранс».
Маршруты Вакзал — Школа № 20 Рамзавод — Школа № 20 Задняпроўе — Гразілаўка Сельгастэхніка — Ачыстныя Цэнтр — Ільнокамбінат Цэнтр — Марата Драздовіча — Завод «Буддэталь» Пралетарская — Вагоннае дэпо Вакзал — Гразілаўка 1-ы Мікрараён — Завод «Металіст» Школа № 20 — Сельгастэхніка Вакзал — Андрэеўшчына Вакзал — Водаканал 16a Вакзал — Задняпроўе Салянікава — Андрэеўшчына Водаканал — Завод «Металіст» Водаканал — Андрэеўшчына Вакзал — Салянікава
Абвесткі У другой палове 2015 года прыпынкі ў аўтобусах сталі абвяшчаліся не па-беларуску, а па-руску. Назвы прыпынкаў на рускай мове былі запісаныя ў выкананні вядоўцы мясцовага тэлеканала «Скіф» Сяргея БойкіУ Віцебску вырашылі, што беларускай мовы ў аршанскіх аўтобусах ня будзе. 4 студзеня 2019. У лістападзе таго ж года аршанскія актывісты, у тым ліку з Таварыства беларускай мовы, сабралі подпісы пад зваротамі да дырэктара аўтапарка № 3 Сяргея Мацкевіча з просьбай вярнуць у транспарт беларускую мовуАршанскія актывісты прапануюць вярнуць у транспарт родную мову. У адказе аўтапарк патлумачыў свае дзеянні тым, што яму «паступіла скарга грамадзянкі, якая была незадаволеная памылкамі» ў беларускамоўным варыянце абвестак, і прапанаваў аўтарам зваротаў самім зрабіць новую фанаграмуАўтапарк прапанаваў аршанцам самім заняцца перакладам на беларускую. 28 лістапада 2015. Перапіска з аўтапаркам расцягнулася на гады. Гараджане прапаноўвалі сваю дапамогу ў справе перакладу. У 2016 годзе кіраўніцтва аўтапарку запэўнівала, што ўжо мае адмысловы аўдыёфайл з назвамі прыпынкаў па-беларуску, але ён так і не быў выкарыстаны. Аршанцы звярнуліся ў галаўное прадпрыемства — ААТ «Віцебскаблаўтатранс», які 22 снежня 2018 года адказаў, што не бачыць падстаў вяртаць у транспарт беларускую мовуАбвесткі застануцца па-расейску . 03.01.2019.
Спасылкі Аўтобусны парк № 3 Маршруты гарадскога грамадскага транспарту. Орша
Аўтобус Катэгорыя:Аўтобусныя сістэмы Беларусі