«Ру́скі го́рад» або «Ру́скі кане́ц» — сучасная назва квартала ў Старым горадзе Вільні. Паходзіць ад лацінскага выразу () ужытага Вігандам з Марбурга пры апісанні ордэнскага паходу на Вільню ў 1383 годзе.

Ёсць і шырокая трактоўка выразу Віганда з Марбурга, беларускі гісторык Генадзь Сагановіч адзначае, што апавяданне Віганда вельмі агульнае і з яго не вынікае вузкай трактоўкі квартала, а Civitas Ruthenica можна разумець як характарыстыку ўсёй Вільні таго часу як «рускага горада».

Лакалізацыя і межы У сучаснай літоўскай гістарыяграфіі пад Civitas Ruthenica часцей за ўсё разумеюць частку горада, пасад або квартал, месца кампактнага жыцця «рускага» (праваслаўнага, усходнеславянскага) насельніцтва ў Вільні ў сярэднявеччы.

У другой палове XIII стагоддзя, славяне маглі жыць каля паўночнай падэшвы гары Гедзіміна, на думку Алега Дзярновіча, на пачатку XIV стагоддзя яны сканцэнтраваліся ва ўласным квартале ва ўсходняй частцы сучаснага Старога горада. На думку Рыціса Янайсціса, ранні цэнтр (ядро) такога квартала мог займаць тэрыторыю ў трохвугольніку паміж сучаснымі вуліцамі Латочак () і Спаскай ().

У 1471 годзе пскоўскае пасольства апісала вялікі пажар у Вільні, у ноч на нядзелю 31 сакавіка, калі згарэў увесь «Ляцкі канец» з 400 дварамі і «бажніцамі», ледзь не згарэў «сам град Вільна» (замак), так што кароль Казімір са сваім дваром і скарбам «на поле выбег», але божай міласцю «Рускі канец» з дварамі і цэрквамі застаўся цэлы, хаця яго з «Ляцкім канцом» раздзяляла толькі вуліца з «Латынскім дваром»ПСРЛ. Т.5, вып.2. -- С. 179.. З гэтага паведамлення выводзяць яшчэ адну сучасную назву для «рускага квартала» — «Рускі канец».

На думку Рыціса Янайціса, сваіх найбольшых памераў «Рускі горад» дасягнуў да пачатку XV стагоддзя, на думку даследчыка, яго заходняй мяжой была лінія вуліц Замкавай і Вялікай (а за гэту мяжу на захад квартал ніколі не пашыраўся), паўночная мяжа, на думку Янайціса, праходзіла па вуліцах Святога Казіміра і Субач, паўднёвая — па Літарацкай вуліцы. Паводле, Рыціса Ёнайціса, на ўсходзе квартал быў абмежаваны ракой Вільняй, вуліцай Бакшта () і часткова заходзіў на тэрыторыю Зарэчча.

Да канца XVIII стагоддзя ў гэтым раёне знаходзілася юрыдыка праваслаўных (а пасля 1596 года — уніяцкіх) мітрапалітаў Кіеўскіх, галіцкіх і ўсяе Русі, якая, аднак, займала толькі некалькі кварталаў з усяго абшару, заселенага гараджанамі ўсходняга абраду. У пачатку XX стагоддзя адну вуліцу ў гэтым раёне назвалі Рускай, што можа ствараць уражанне лакальнасці пасяленне тут «рускіх» у сярэднявеччы, з чым на праўдзе звязаны блізкія Нямецкая і вуліцы.

Насельніцтва і паўсядзённае жыццё Падчас археалагічных раскопак 2005—2014 гадоў у раёне вуліцы Бакшта быў даследаваны вялікі хрысціянскі грунтавы могільнік другой паловы XIII — пачатку XV стагоддзяў. Было выяўлена больш за 530 пахаванняў. Усе яны былі здзейснены паводле ўсходнехрысціянскага абраду інгумацыі (трупапакладання), пераважна галавой на захад. Сярод знаходак у жаночых пахаваннях звычайна ёсць галаўныя вянцы з ціснёных металічных бляшак — традыцыя, прынесеная з поўдня Русі праз Панямонне.

Палеадэмаграфічны і антрапалагічны аналіз, праведзены на аснове выяўленых рэшткаў 784 індывідаў, паказаў, што адначасова ў грамадзе, якая хавала тут памерлых жыло ў сярэднім каля 114 чалавек. Смяротнасць была вельмі высокай: 81 % папуляцыі памірала ва ўзросце да 30 гадоў (асабліва высокай была дзіцячая смяротнасць). Сярэдняя працягласць жыцця складала толькі каля 20 гадоў. Жыццё гараджан было цяжкім: яны масава цярпелі на анемію (выкліканую кепскім харчаваннем і антысанітарыяй), астэахандроз, розныя пераломы і перыястыт. Выяўленыя пахаванні мужчын, якія загінулі ад сечаных ран вострай металічнай зброяй (імаверна, мячом), на думку Янайціса, гэта сведчаць, што члены гэтай грамады не толькі займаліся гандлем і рамяством, але і актыўна ўдзельнічалі ў абароне Вільні.

Цэрквы Праваслаўная грамада актыўна будавала храмы яшчэ ў першай палове XIV стагоддзя. Да пачатку XV стагоддзя ў межах «Рускага горада» ў сучасным літоўскім разуменні было 12 праваслаўных цэркваў, яшчэ дзве былі побач яго меж.

Цэрквы будаваліся паводле ўсходнеславянскай горадабудаўнічай традыцыі: яны размяшчаліся ўнутры жылых раёнаў, звычайна, на невялікіх натуральных узвышшах (пагорках) і крыху ўбаку ад асноўных транзітных вуліц. Мураваныя цэрквы (і іх званіцы) мелі не толькі сакральную функцыю, але і служылі апорнымі пунктамі абароны і бяспечнага захоўвання тавараў.

Найстарэйшыя храмы: Пятніцкая царква — пабудавана над паўднёвым ярам на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў. Яна абслугоўвала гандляроў і рамеснікаў, побач, імаверна, быў рынак. Прачысценская царква (Сабор Прасвятой Багародзіцы) — пабудавана на правым беразе старога рэчышча ракі Вільні. З 1415 года стала кафедральным саборам праваслаўнага мітрапаліта. Мікольская царква (Перанясення мошчаў святога Мікалая) — драўляная царква, якую ў 1514 годзе замянілі мураванай. Знаходзілася на скрыжаванні вуліц Бокшта і Латака. Побач размяшчаліся вялікія могілкі.

Сярод іншых цэркваў даследчыкі называюць храмы Святога Іллі Прарока, Раства Хрыстова, Святых Казьмы і Дзям’яна (апекуноў кавалёў), Святой Кацярыны, Святога Міхаіла Арханёла, Святога Яна Хрысціцеля і Святых Пятра і Паўла (на Зарэччы). Па-за межамі Civitas Ruthenica ў сучасным літоўскім разуменні знаходзілася гістарычная Траецкая царква (на меркаваным месцы гібелі віленскіх мучанікаў) і Васкрасенская царква (адзіная, якая знаходзілася на захад ад вуліцы Замкавай).

Вялікі ўклад у будаўніцтва храмаў унеслі дзве праваслаўныя жонкі вялікага князя Альгерда — Марыя Віцебская і Ульяна Цвярская.

Гл. таксама Беларусы ў Вільні Рускі пасад (Віцебск) Руская Слабада (Веліж)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Раёны Вільні Катэгорыя:Гісторыя Вільні Катэгорыя:Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім