Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (,  — ) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўяУрванцов, Сергей Николаевич (доктор медицины ; 1863—1937) .

Біяграфія

Паходжанне і адукацыя

Нарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага родуТри века дома Урванцовых . Браты Сяргея Урванцова, і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай.

Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзеМарина Баранова. Урванцовы. Отец и сын . У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны.

Прафесійная дзейнасць

У 1902 годзе ўзначаліў туберкулёзны санаторый Чырвонага Крыжа ва .

З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні Мінскага губернскага праўленняПамятная книжка Минской губернии на 1907 год. С. 53 . Гэтую пасаду займаў да 1917 года.

У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзела аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц.

Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Грамадская дзейнасць

Адразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «»Энтузиасты в белых халатах .

Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамогаКаплиев А. А. Медицинская периодическая печать Беларуси первой трети XX столетия как источник по истории развития здравоохранения Капліеў А. А.Карэты ратавання. Вытокі службы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску (канец xix — пачатак хх стагоддзя).

Ганаровы член Таварыства мінскіх урачоў, ганаровы член Мінскага таварыства аховы народнага здароўя.

Сям’я

Быў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку.

Навуковая дзейнасць

Больш за 15 навуковых прац па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі.

Асобныя працы

Медико-санитарный очерк города Минска. 1910 История ночных врачебных дежурств в г. Минск//Минские врачебные известия. — 1910. — № 10 Краткий исторический очерк больницы для хроников. 1925 История развития врачебного дела в Минской губернии в дореволюционное время. 1928

Літаратура

Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2006. История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII-1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011. Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь / [Авт.-сост.: Л. С. Мелешко и др.]. ― Минск, 2001. Беляцкий, Д. П. Сергей Николаевич Урванцов / Д. П. Беляцкий // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 10. — С. 76—78.

Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары