Рама́н Пала́нскі (, ; імя пры нараджэнні Ра́ймунд Ро́ман Цьеры Ліблінг, ; ) — польска-французскі , , і .

Падчас вайны сям’я Рамана апынулася ў . Яго маці загінула, а самому Раману ўдалося ўцячы, дзякуючы намаганням бацькі. Некаторы час ён жыў у прыёмных сем’ях пад іншымі імёнамі. Пасля набыцця кінематаграфічнай адукацыі ў Паланскі працаваў у Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі. Свой першы поўнаметражны фільм «Нож у вадзе» (1962) зняў у Польшчы. Фільм атрымаў намінацыю на «Оскар» як Найлепшы фільм на замежнай мове. У Вялікабрытаніі Паланскі зняў тры фільмы, пачынаючы з «Агіды» (1965). У ЗША зняў фільм жахаў «Дзіця Размары», атрымаўшы за яго намінацыю на .

Пераломны момант у асабістым жыцці адбыўся ў 1969 годзе, калі яго цяжарная жонка, актрыса Шэран Тэйт, была забітая. У 1976 годзе Раман Паланскі атрымаў французскае грамадзянства. У 1977 годзе абвінавачаны ў згвалтаванні непаўналетняй, збег з ЗША.

Асноўнымі тэмамі ў творчасці рэжысёра называюць гвалт, смерць і вуаерызм. Фільмаграфія Паланскага налічвае 22 поўнаметражныя фільмы. Ён з’яўляецца ўладальнікам «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю (2002), «Залатога мядзведзя» Берлінскага кінафестывалю (1966), «Залатога льва» Венецыянскага кінафестывалю за прыжыццёвыя дасягненні, «Оскара», «Сезара», «Залатога глобуса» і прэміі «BAFTA» за найлепшую рэжысуру, а таксама «Еўрапейскай кінапрэміі» за найлепшы фільм, рэжысуру і ўклад у развіццё кіно.

Раннія гады Раймунд Раман Цьеры Ліблінг нарадзіўся ў Парыжы ўвечары 18 жніўня 1933 года. Яго бацькамі былі Мойзеш Ліблінг (1903—1983) і Була Ліблінг (у дзявоцтве Кац-Прэдборска; 1900—1943). Бацька Рамана быў польскім яўрэем. Ён нарадзіўся ў Кракаве, а ў канцы 1920-х гадоў развёўся і з’ехаў у Парыж, каб стаць мастаком. Там Мойзеш працаваў на фабрыцы па вытворчасці грампласцінак. Пасля яго засталіся шэсцьдзясят — семдзесят «вялізных» партрэтаў, напісаных у абстрактным стылі. Паводле слоў аднаго з яго сяброў, Мойзеш быў «даравання сціплага», затое «вельмі адданы сваёй справе». Бацькі Булы былі родам з Расіі — яе бацька быў яўрэем, а маці каталічкай, яе сям’я была дастаткова забяспечанай. Першапачаткова Була жыла ў Польшчы, а затым у Парыжы, дзе яна выйшла замуж і нарадзіла дачку Анет. Була была высокага росту, «элегантная брунетка», заўсёды была апранута па модзе, насіла капялюш-таблетку і гаржэтку з лісінага футра, «якую здымала толькі ў самую спякоту». Була развялася са сваім першым мужам пасля таго, як у яе завязаўся раман з Мойзешам, за якога яна выйшла замуж увосень 1932 года. Мойзеш і Була не прытрымліваліся якой-небудзь веры. Сям’я пасялілася на трэцім паверсе дома нумар 5 па ру Сен-Юбер. Да 1933 года Мойзеш стаў шкадаваць аб сваім ад’ездзе з Польшчы, у лісце свайму малодшаму брату Стэфану ён пісаў, што, «пражыўшы некалькі гадоў у французскай сталіцы, усё яшчэ адчувае сябе чужынцам».

На пачатку 1937 года Ліблінгі пераехалі ў Кракаў. Гэта павінна было абараніць іх ад росту антысеміцкіх настрояў у Францыі. Яны жылі ў шматкватэрным доме на вуліцы Баляслава Камароўскага, 9. Мойзеш знайшоў часовую працу, ён быў дапаможным працоўным на будоўлі і працаваў у сталярных майстэрнях. Пазней адкрыў сталярную майстэрню, дзе прадаваў попельніцы, лялькі, фігуркі Панны Марыі і святых. З сынам і Анет ён абыходзіўся груба. Вядома, што Мойзеш ганарыўся сваёй знешнасцю і заўсёды «франтавата апранаўся», быў сумленным і адказным, але ў той жа час быў грубым і раздражняльным. Ромэк (памяншальнае ад імя Раман, так яго звалі ў дзяцінстве і юнацтве) быў складаным і раздражняльным дзіцём, часта крыўдзіўся і злаваўся. Паводзіны бацькі і цяжкая атмасфера, створаная ім у доме, азмрочвалі яго ранняе дзяцінства. У верасні 1938 года Рамэка аддалі ў дзіцячы садок, дзе ён прабыў роўна адзін дзень. Яго выгналі за тое, што ён сказаў адной з дзяўчынак «Пацалуй мяне ў зад» (). Праз гады дырэктарка садка прыгадвала: «Я ніяк не магла яго раскусіць. Альбо ён быў поўны крэцін, альбо геній». Першым фільмам, які запомніў Ромэк, быў «» (1938), на які ён пайшоў разам з сястрой.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны становішча сям’і значна пагоршылася. Мойзеш Ліблінг застаўся ў Кракаве, а жонку, сына і падчарку ён адправіў у Варшаву. Аднак неўзабаве ўся сям’я пераехала да Марыі Ліблінг (бабулі Ромэка) у , дзе Ромэк пайшоў у школу. Там ён убачыў , які зацікавіў яго. Праз некалькі тыдняў Ромэк перастаў наведваць заняткі з-за таго, што акупацыйныя ўлады забаранілі яўрэйскім дзецям хадзіць у школу. Ліблінгі апынуліся ў , створаным у , і жылі на рагу вуліц Паркавая і Рэнкаўка, дзелячы адну кватэру з трыма іншымі сем’ямі. Маці Ромэка працавала прыбіральшчыцай на Вавелі, які быў ператвораны ў рэзідэнцыю Ганса Франка, а бацька быў вымушаны працаваць на заводзе па вытворчасці боепрыпасаў. У першыя гады вайны з-за рэгулярных змяненняў тэрыторыі гета, іх сям’ю часта перасялялі. У лютым 1943 года Була і Марыя Ліблінг былі дэпартаваныя ў Асвенцім, дзе і загінулі, Була была на чацвёртым месяцы цяжарнасці. Неўзабаве быў дэпартаваны ў Бухенвальд і там забіты да смерці дзядзька Ромэка, Бернард.

Ромэк часта пакідаў гета, перабіраючыся на іншы бок праз дзіркі ў плоце з калючага дроту. Часам ён глядзеў прапагандысцкія фільмы і нямецкую кінахроніку. Ромэк быў сведкам ліквідацыі гета 14 сакавіка 1943 года. Мойзеш Ліблінг дапамог сыну збегчы, прарабіўшы раніцай дзірку ў плоце, і выкарыстаў свае зберажэнні, каб укрыць яго ў каталіцкай сям’і. Першапачаткова хлопчык хаваўся пад імем Раман Вільк. Пазней Ромэку дала прытулак сям’я Путэк, але прабыў ён у іх нядоўга. З лета 1943 года ён жыў у вёсцы Высока, прыблізна за трыццаць кіламетраў ад Кракава, у Вадавіцкім павеце, у доме сям’і Бухала на схіле гор Татраў. Муж і жонка Бухала былі вельмі беднымі і выхоўвалі трох сваіх дзяцей, а паколькі Ромэк не меў дакументаў, ён не мог вучыцца і таму працаваў на сямейным участку. З ежы ў іх была толькі чарвівая бульба, а калі скончылася і яна, сужэнцы варылі булён з палявых кветак, запякалі пацукоў, а аднойчы падалі на абед вараную драўняную кару. Ромэк быў у сям’і Бухала да восені 1944 года, пасля чаго вярнуўся ў Кракаў, каб зноў далучыцца да сям’і Путэк. Пасля таго, як Чырвоная армія ўвайшла ў Кракаў 19 студзеня 1945 года, ён некаторы час бадзяўся па горадзе. Затым жыў са сваім дзядзькам Стэфанам Ліблінгам, якога выпадкова сустрэў на вуліцы, а калі адносіны між імі сапсаваліся, жыў з іншым дзядзькам — Давідам Ліблінгам, які дзяліў кватэру з сям’ёй Гаровіц, у тым ліку з будучым фатографам . Раман вельмі позна навучыўся чытаць, нават у трынаццаць гадоў не мог чытаць бегла, не ведаў, як правільна расстаўляць націскі ў словах, а на пытанні адказваў «з хітрым, лісіным позіркам». Некаторыя члены яго сям’і лічылі, што хлопчык не зусім пры сваім розуме, нехта думаў, што ён пакутаваў ад сіндрому дэфіцыту ўвагі. Не надзелены класічнай мужчынскай прывабнасцю, ён меў абаянне. З дзяцінства быў завадатарам у сваёй кампаніі і часта быў у цэнтры ўвагі як равеснікаў, так і старэйшага акружэння. У пазнейшыя гады, калі Паланскі ўжо стаў знакамітым рэжысёрам, многія адзначалі як «незвычайны шарм», які зыходзіў ад яго, так і фанабэрыстасць.

Мойзеш Ліблінг, якога адправілі ў канцлагер , перажыў вайну. 21 снежня 1946 года ён ажаніўся з Вандай Заячкоўскай і пад яе ўплывам змяніў сваё імя на Рышард Паланскі — Раман таксама змяніў сваё прозвішча на Паланскі, але на працягу некаторага часу пасля вайны ён усё яшчэ выкарыстоўваў прозвішча Вільк. Анет таксама перажыла вайну і, вярнуўшыся з Асвенціма, з’ехала ў Парыж. Раман, у якога былі больш цёплыя адносіны з маці і які за час вайны прывык да незалежнасці, не падтрымліваў блізкіх адносін з бацькам ці маладой мачахай і не жыў з імі, а здымаў пакоі ў розных сем’яў. Нягледзячы на рэпетытарства, у школе ён вучыўся дрэнна і атрымліваў добрыя адзнакі толькі па маляванні. Пасля пачатковай школы ён некаторы час, да задавальнення свайго бацькі, наведваў прафесійна-тэхнічную вучэльню, каб стаць інжынерам-электрыкам, але ў яго не было матывацыі вучыцца.

Летам 1945 года Раман далучыўся да скаўцкага руху, дзе нягледзячы на свой кволы целасклад атрымаў прызнанне сярод сваіх выхавацеляў і калег дзякуючы сваёй энергічнай працы. У летнім лагеры ў Памераніі ў 1946 годзе ён набыў папулярнасць, расказваючы гісторыі ля вогнішча і разыгрываючы розныя сцэны, — як ён сам прызнаўся ў сваёй аўтабіяграфіі 1984 года, тады ён і ўсвядоміў сваё пакліканне. Ён таксама захапляўся кіно і тэатрам; разам са сваім новым сябрам Пятром Віноўскім ён збіраў плакаты, праграмкі з кадрамі і анатацыямі фільмаў. Аднак пасля вайны ён першапачаткова планаваў звязаць сваю будучыню з прафесійным веласпортам і на працягу некалькіх гадоў узмоцнена практыкаваўся ў гэтай справе, у асноўным ездзіў па маршруце . Паланскі сышоў са спорту пасля траўміруючай падзеі ў чэрвені 1949 года: кракаўскі серыйны забойца Януш Дзюба заманіў яго ў адасобленае месца пад маркай продажу ровара, а затым жорстка збіў і абрабаваў. Пасля доўгага акрыяння Паланскі адмовіўся ад веласпорту і засяродзіў свае інтарэсы і планы выключна на акцёрскай ігры.

Кінакар’ера Пачатак акцёрскай кар’еры У 1948 годзе Раман Паланскі пазнаёміўся з , дырэктаркай дзіцячай тэатральнай трупы «Wesoła Gromadka» ў Кракаве. Ён трапіў у калектыў трупы, а пазней таксама іграў у Нацыянальным тэатры юных гледачоў (цяпер тэатр «»), дзе выканаў ролі Зака ў «Фарфурцы каралевы Боны» (1948) у пастаноўцы Білізанкі і пастуха Вані ў «» (1948) пад кіраўніцтвам . Апошняя роля прынесла яму прызнанне на Варшаўскім фестывалі савецкага мастацтва ў 1950 годзе. Ён таксама з’явіўся ў п’есе «Цырк Тарабумба» (1950), пастаўленай у тэатры «». У той час пры любой магчымасці Раман стараўся наведаць усе тэатральныя пастаноўкі і оперы ў горадзе. Ён бачыў усе польскія пастаноўкі Стрындберга, Гальдоні, О’Ніла.

У 1951 годзе ён перайшоў у Дзяржаўную сярэднюю школу вытанчаных мастацтваў у Кракаве, адкуль быў выключаны ў лютым 1952 года пасля таго, як уступіў у канфлікт з дырэктарам школы . Раман працягнуў навучанне ў якасці вольнага слухача ў мастацкай школе ў Катавіцах, куды ён ездзіў з Бытама. Там ён атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі, нягледзячы на тое, што старшынёй экзаменацыйнай камісіі стаў Ходыс, які пасля тыдня знясільваючых экзаменаў загадаў Паланскаму прыехаць у Кракаў па атэстат, а затым моўчкі кінуў яго яму праз стол.

У 1953 годзе адбыўся акцёрскі дэбют Паланскага ў кіно, Раман выканаў эпізадычную ролю Генека «Малога» ў фільме «Тры аповесці» (1953). Рэжысёрам навелы, у якой зняўся Паланскі, быў . Хоць фільм не меў вялікага поспеху, дзякуючы яму Паланскі сустрэў дэкана , які выступаў мастацкім кіраўніком на здымках фільма, і Анджэя Вайду, вучня гэтай школы, які павінен быў зняць чацвёртую навелу, чаго ў выніку не адбылося. Нягледзячы на гэта, кіраўнікі акцёрскіх школ Кракава і Варшавы не хацелі прымаць Паланскага афіцыйна з-за яго невысокага росту і хлапечай знешнасці, а неафіцыйна, верагодна, з-за яго дзёрзкага характару. Каб пазбегнуць трохгадовай вайсковай службы, Паланскі беспаспяхова спрабаваў паступіць у Ягелонскі ўніверсітэт і ў Кракаве па розных спецыяльнасцях. Затым ён планаваў збегчы на Захад — ён збіраўся даплысці на лодцы да Борнхальма або схавацца пад столлю вагона Масква—Парыж.

Далей Раман зняўся ў ролі Мундэка ў фільме Анджэя Вайды «» (1954). Падчас здымкаў Раман стараўся ўнікаць ва ўсе тонкасці стварэння фільма, часта распытваў Вайду пра тэхнічныя моманты вытворчасці і ўсё запісваў у нататнік. Пазней Вайда казаў, што ніколі не сустракаў чалавека такога прыроднага розуму і жадання атрымаць поспех. Затым Раман сыграў Адама ў «Чароўным ровары» Сіліка Стэрнфельда (1955). Пасля першых роляў Паланскі вырашыў заняцца рэжысурай. У 1954 годзе ён быў прыняты на рэжысёрскі факультэт Дзяржаўнай кінашколы ў Лодзі і тым самым ён змог пазбегнуць вайсковай службы.

Вучоба ў Лодзінскай кінашколе і кароткаметражныя фільмы