Пяты з’езд беларусаў свету адбыўся 18—19 ліпеня 2009 года ў Мінску ў будынку Міжнароднага адукацыйнага цэнтра IBB.
На ўрачыстым адкрыцці з’езду з уступным словам выступіў кіраўнік МГА «ЗБС „Бацькаўшчына“» Аляксей Марачкін. Таксама быў заслуханы аўдыёзварот ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Пасля выбараў рабочых органаў і зацвярджэння парадку дня з’езду, перад прысутнымі выступілі пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан, міністр культуры Павел Латушка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. З дакладамі па асноўнай тэме з’езду «Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце: праблемы захавання і развіцця» выступілі кіраўнік МГА «ЗБС „Бацькаўшчына“» Аляксей Марачкін, гісторыкі Наталля Гардзіенка і Янка Запруднік, дырэктар Беларусага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі. З дакладам пра праблемы беларусаў Іркуцка і аб’яднання беларусаў ў супольнасць у межах Расіі выступіў Алег Рудакоў — старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага.
Кіраўніком арганізацыі абраная Алена Макоўская.
Крыніцы
Катэгорыя:З’езды Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:2009 год у Мінску Катэгорыя:Ліпень 2009 года