Ду́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубраўка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года апынуўся ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Казянскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

Архіў Архіўныя дакументы Дубраўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада ГлыбокагаФондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Архіў, які ахоплівае 1944—1949 і 1952—1954 гады, складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш. Памер архіва — 16 старонак. Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1076.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Відзаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе