Нагіма Хамідулаўна Галеева (, Санкт-Пецярбург, Расія) – беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана), камерная спявачка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1994).
Жыццё і творчасць Нарадзілася ў шматдзетнай сям'і рабочых, выхадцаў з Татарстана.
Скончыла Музычнае вучылішча пры Пецярбургскай кансерваторыі (1974, спевы, клас В.Цеплаухавай), Пецярбургскую кансерваторыю (1980, сольныя спевы, клас І.Аляксеева).
У 1967-80 працавала лабарантам шэрагу навуковых, вучэбных і праектных устаноў Санкт-Пецярбурга, у тым ліку ў 1969-77 у Тэхналагічным інстытуце.
У 1980-2011 годзе салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Да вяршынь творчасці адносяцца партыі ў операх Дж. Вердзі, у першую чаргу Амнерыс, Эбалі і Азучэна («Аіда», «Дон Карлас» і «Трубадур»). Сярод лепшых партый: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна). Стварыла стылістычна дасканалы вобраз Графіні ў оперы П.Чайкоўскага) «Пікавая дама».
Гастраліравала ў Венгрыі, Германіі, Ізраілі, Іспаніі, Малдове, Партугаліі, Расіі, Украіне, Францыі, Швейцарыі і інш.
У 2011 годзе завяршыла кар'еру.
Рэпертуар Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні) Берта («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні) Аліса («Лючыя дзі Ламермур» Г.Даніцэці) Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі) Эбалі («Дон Карлас» Дж. Вердзі) Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі) Ульрыка («Баль-маскарад» Дж. Вердзі) Фенена («Набука» Дж. Вердзі) Мадалена («Рыгалета» Дж. Вердзі) Джавана («Рыгалета» Дж. Вердзі) Флора («Травіята» Дж. Вердзі) Эмілія («Атэла» Дж. Вердзі) Сузукі («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні) Голас маці Антоніі («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха) Зібель («Фаўст» Ш.Гуно) Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ) Актавіян («Кавалер ружаў» Р.Штраўса) Вольга («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага) Ларына («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага) Няня («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага) Графіня («Пікавая дама» П. Чайкоўскага) Паліна («Пікавая дама» П. Чайкоўскага) Мілаўзор («Пікавая дама» П. Чайкоўскага) Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага) Шынкарка («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага) Марфа («Хаваншчына» М. Мусаргскага) Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна) Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава) Лель («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава) Вясна («Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава) Ахросімава («Вайна і мір» С. Пракоф'ева) Элен («Вайна і мір» С. Пракоф'ева) Санетка («Лэдзі Макбэт Мцэнскага павета» Д. Шастаковіч) Плацюхова («Агатка, або Прыезд пана» Я.Д. Голанда) Марта («Фаўст» А.Радзівіла) Ганна («Новая зямля» Ю.Семянякі) Квета («Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі) Клара Цаханасян («Візіт дамы» С. Картэса) Партыя саліруючага мецца-сапрана ў Рэквіеме Дж.Вердзі
Ацэнка творчасці Паводле водгукаў крытыкі, валодае моцным, прыгожага тэмбру голасам, высокай музычнай і сцэнічнай культурай.
Прызнанне Дыпламант IX Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі () Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1994)
Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі