Наву́мавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Навумавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Рачыцкага сельсавета з вёскамі Валавічоўцы, Круляўшчына, Рачыцы і Свяцк, з Лойкаўскага сельсавета перададзены вёскі Баля Касцельная, Беражаны, Забрачаны, Капланаўцы, СкрынкіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.. 1 жніўня 1966 года ў склад Гінавіцкага сельсавета перададзены вёскі Валавічоўцы, Круляўшчына і РацічыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. 11 лютага 1972 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Баранавіцкага (вёскі Баля Сольная, Вулькаўцы, Загараны, Міцкевічы, Навумавічы, Падлабенне, Пушкары, Салаўі), Гінавіцкага (вёскі Капланаўцы і Скрынікі) і Лойкаўскага (вёскі Беражаны, Забрачаны, Зарачанка) сельсаветаўРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сапоцкінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе