Джэйха́н () — рака на поўдні Турцыі, у паўднёва-ўсходняй частцыСловарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. паўвострава Малая Азія.

Даўжыня ракі 474 км. Плошча вадазбору 21 200 км². Сярэдні расход вады каля 230 м³/с (найбольшы — у пачатку лета). Выток ракі знаходзіцца ў гарах Армянскага Таўра на вышыні каля 3000 м. Ніжняе цячэнне па нізіне Чукурава. Упадае ў заліў Іскендэрун Міжземнага мора. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Паводкі адбываюцца ў зімовы перыяд. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне, у выніку чаго ўлетку і ўвосень рака часам перасыхае.

У даліне ракі горад Джэйхан.

Літаратура  — С. 97. Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Ceyhan River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Турцыі Катэгорыя:Басейн Міжземнага мора ў Азіі